Іх жыццём і справамі ганарымся! 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Іх жыццём і справамі ганарымся!

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2015-03-12
Просмотров: 2777

У школах Драгічынскага раёна пачалі праводзіцца мерапрыемствы, прысвечанныя да 70-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Днямі вельмі цікавае мерапрыемства пад назвай “Іх жыццём і справамі мы ганарымся” з удзелам ветэранаў прайшло ў Ліпнікаўскай сярэдняй школе імя М. Папова. Актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы прымала старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі, былы дырэктар школы, Марыя Вакульчык.

На мерапрыемства быў запрошаны старшыня СВК “Ліпнікаўскі” Уладзімір Дарагакупец, дырэктар Ваенна-гістарычнага музея ім. Удовікава Сяргей Гранік, ветэраны працы, дзеці, унукі і праўнукі ўдзельнікаў вайны.

Напярэдадні ў старэйшых класах настаўнікі вызначылі найбольш цікавыя работы вучняў і прапанавалі ім паўдзельнічаць у школьным конкурсе, самым галоўнае у якім была падрыхтоўка сачынення аб сваім земляку-удзельніку вайны ці вязню фашызма. З гэтай задачай навучэнцы справіліся.

І вось у актавай зале вядучы аб’яўляе ўдзельнікаў конкурса. Яны выходзяць і распавядаюць прысутным кожны пра свайго героя, які жыве ці жыў побач і якім яны ганарацца.

Прысутных на мерапрыемстве вельмі ўразіў вучань 8 класа Антон Бажко. Ён распавёў у сваёй рабоце аб лёсе сваіх дзядулі Сяргея Кірылавіча і бабулі Сафіі Рыгораўне Камісарчукоў, якія былі вязнямі фашысцкіх лагераў. Па яго словах ён імі вельмі ганарыцца, асабліва дзедам, які ўцёк з фашысцкага лагера і далучыўся да партызан французскага супраціўлення з атрада “Алыя макі”. Гэта неверагодна, але факт. Так ён стаў і вязнем фашызма і удзельнікам французскага супраціўлення.

Лось Станіслаў, вучань 7-га класа, распавядаў пра лёс свайго аднавяскоўца Падлужнага Івана Кліменцьевіча, які мужна змагаўся з ворагам у 1944-1945 гг. і скончыў вайну у Германіі.

Не менш цікавым было выступленне Аляксандра Ярашэвіча з 9-га класса. Было бачна, што вучань добра падрыхтаваўся і многа ведае пра свайго героя Уладзіміра Міхайлавіча Лявончыка з в. Ляжыткавічы. Прысутным ён нават паказаў фота ваенных часоў свайго земляка.

Аказваецца, што Аляксандра Самовіч, вучаніца 9 класса, сабрала вельмі цікавую інфармацыю пра свайго прадзеда Іосіфа Антонавіча Саковіча. Па яе словах яна ганарыцца мужнасцю свайго прадзеда, які за гераізм і адвагу ў час вайны атрымаў баявыя ўзнагароды.

Усе ўдзельнікі конкурса мелі магчымасць выступіць і за ўдзел у ім атрымаць прызы ад ветэранскай арганізацыі. Ну а слухачы ў зале атрымалі задавальненне ад таго, што даведаліся пра тое, чыім жыццём і справамі ганарацца маладыя ліпнікаўцы.

Пасля заканчэння мерапрыемства госці, настаўнікі і вучні выйшлі на школьны двор і пасадзілі тры бярозкі, як сімвал таго, што ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус.

Вось такое мерапрыемства правялі сумесна ветэраны, вучні і настаўнікі Ліпнікаўскай школы імя. М. Папова.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Музейные маршруты: молодежь из разных районов побывала в гостях у дрогичинского музея
Октябрь в Военно-историческом музее имени Д.К. Удовикова выдался по-настоящему насыщенным на встречи и гостей. По уже сложившейся доброй традиции, двери музея распахнулись для молодых специалистов: во время обзорных экскурсий ребята погрузились в историю Дрогичина и узнали о его непростом военном прошлом.
Наша общая история: 17 сентября
17 сентября — особенная дата для нашей страны. День народного единства напоминает нам о важности, сплоченности и уважении к своей истории.
Две женские судьбы на одном стенде (Дню рождения музея посвящается…)
На информационном стенде «Участники партизанского движения» в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» расположено рядом фото двух женщин: Брухан Елены Александровны и Русяевой Фаины Игнатьевны.
Туристический сезон продолжается….
Для любителей истории и путешествий летнее время – это возможности совершать увлекательные экскурсии, в том числе и по Дрогичинскому району. Уникальное архитектурно-историческое наследие района позволяет активно развивать историко-культурный туризм. Туристические маршруты насыщены архитектурными и историческими памятниками, позволяющими прикоснуться к богатому прошлому региона.
Независимость и наследие
3 июля филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова представил интерактивную площадку «Тайны солдатского вещмешка» на праздновании Дня Независимости Республики Беларусь в городском парке. Желающие могли сделать фото на память с предметами военного быта и амуниции, ведь в повседневной жизни редко выпадает шанс примерить на себя элементы военной формы или подержать в руках исторические предметы. Фотографии, сделанные в такой обстановке, стали не просто снимками, а настоящими памятными моментами.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: вторник - пятница с 09:00-19:00 | суббота - воскресенье 10:00-14:00, 15.00-19.00. Выходной - ПОНЕДЕЛЬНИК

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки