Цікавую экскурсію для ветэранаў-медыкаў арганізавала старшыня ветэранскай арганізацыі Цэнтральнай раённай бальніцы Марыя Шынгерэй.
Экскурсія пачалася з наведвання Ваенна-гістарычнага музея. На гэты раз экскурсаводам быў дырэктар музея Сяргей Гранік. Па ходу экскурсіі Сяргей Уладзіміравіч знаёміў ветэранаў з гісторыяй роднага краю. Ветэраны даведаліся аб тым, хто такія Тодар Мінкаў, Войцех Пуслоўскі і Яўген Макарэвіч.
Медыкі наведалі памятны знак Дугі Струве, мемарыяльную калону ў Бездзежы і паслухалі цікавы расказ пра гэтыя гістарычныя аб’екты.
Далей падарожнікі пабывалі на службе ў Свята-Троіцкай царкве в. Бездзеж. Пасля службы айцец Геннадзь Воран правёў для ветэранаў экскурсію і расказаў пра гісторыю царквы і царкоўных святынь.
Напрыканцы падарожжа экскурсанты пабывалі ў музеі народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Іх вельмі ўразіла ўбачанае. Многія з іх і самі ў дзяцінстве разам з матулямі пралі і ткалі. Ну і канешне прыйшлася даспадобы дэгустацыя традыцыйнай бездзежскай кухні ў сялянскім падворку “Каля Плэса”. Галоўнае, што ветэраны змаглі сустрэцца і пагутарыць пра мінулае і сучаснае жыццё.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.
E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook