Добрыя адносіны ў нашага Ваенна-гістарычнага музея імя Дз. Удовікава склаліся з навучэнцамі 3-га “В” класа СШ№1 г. Драгічына, якім кіруе Людміла Волас. Гэта не толькі музейна-педагагічныя заняткі, наведванне нашага музея, але і экскурсіі на аўтобусе.
Вось і гэтым разам для яе вучняў была арганізавана паездка ў музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”. Ладзілі паездку Сяргей Гранік – дырэктар музея, і настаўніца Людміла Волас.
Па ходу руху аўтобуса “Радзіміч” Сяргей Уладзіміравіч распавядаў пра тыя мясціны, што былі наўкол дарогі. Дзеці слухалі экскурсавода і глядзелі. Вельмі цікавым быў расказ пра стары Хомск, Загародскі Шлях і чорную бярозу, якая расце ля дарогі пад Бездзежам.
Вельмі спадабалася экскурсія ў музеі “Бездзежскі фартушок”, якую вяла экскурсавод Кацярына Кудрыцкая. Дзеці ад яе даведаліся пра гісторыю вёскі Бездзеж і тое, якім быў у мінулым быт яе жыхароў. Было зразумела, што дабрабыт сельскага жыхара наўпрост залежыць ад яго працавітасці. Гэта можна бачыць на прыкладзе апрацоўкі льну і вырабу з яго адзення. Аб тэхналогіі вытворчасці льнянога палатна і распявяла дзецям экскурсавод.
Не менш цікавай было наведванне сялянскага падворка “Каля Плэса”. Там дзятва ўбачыла ўсе элементы вясковай сядзібы. Але больш за ўсё спадабалася катанне на бычцы, у якую быў зпражоны конь па мянушцы “Індзеец”.
Далей аўтобус спыніўся ля Мемарыяльнай калоны (помнік архітэктуры), аб гісторыі якой паведаў дзецям Сяргей Гранік. Не менш цікавым было знаёмства з памятным знакам і пунктам Дугі Струвэ, якая ўнесена ў пералік помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Вось такая цікавая экскурсія адбылася ў малодшых школьнікаў СШ №1 г. Драгічына, якую ладзілі для іх настаўніца Людміла Волас і дырэктар музея Сяргей Гранік.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook