
Днямі наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава правёў шэраг мерапрыемстваў прымеркаваных да 78-й гадавіны ўтварэння Драгічынскага раёна. Мы чарговы раз напомнілі жыхарам горада і вёсак, што гэтая падзея не павінна быць забытай. Бо гэта наша гісторыя не такога ўжо і далёкага мінулага. Вельмі важна, каб кожны жыхар драгічыншчыны ведаў калі быў створаны раён. А наш раён з’явіўся на карце БССР 15 студзеня 1940 года.
У гэтым плане першай падзеяй была падрыхтоўка сюжэта для Драгічынскага тэлеканала навінаў. Працавалі над здымкамі матэрыялу тэлеаператар Віктар Мыслівец і дырэктар музея Сяргей Гранік. Менавіта Сяргей Уладзіміравіч у кароткай форме распавёў тэлегледачам аб асноўных падзеях савецкага перыяду нашай гісторыі (пачынаецца на 11:40).
Не менш цікавым было правядзенне ў бібліятэцы Драгічынскага абласнога аграрна-вытворчага прафесіянальнага ліцэя круглага стала, на які былі запрошаны не толькі музейнікі, але і старшыня Савета ветэранаў Драгічынскага раёна Святлана Магілянчык і, канешне, ліцэісты адной з груп, дзе гісторыю выкладае выкладчык ліцэя Алёна Нясцюк.
Цікава расказалі аб гісторыі роднага краю ўдзельнікам мерапрыемства дырэктар музея Сяргей Гранік і ветэран Святлана Магілянчык. Іх выступленне суправаджалася дэманстрацыяй старых фотаздымкаў, якія паказваў галоўны захавальнік фондаў музея Алег Ясковіч з дапамогай медыя праектара.
Пасля адказу на пытанні ўдзельнікі сустрэчы зрабілі фота на памяць.
Скончыліся мерапрыемствы, прысвечаныя да гадавіны раёна, сустрэчай вучняў 7-9-х класаў СШ №1 г. Драгічына з музейнікамі і ветэранам Узброеных Сіл і педагагічнай працы Аляксандрам Сушковым. Ініцыятарам сустрэчы стала настаўніца гісторыі СШ №1 Вольга Сухарэвіч.
Спачатку аб савецкім перыядзе гісторыі паведаў прысутным дырэктар ваенна-гістарычнага музея Сяргей Гранік. Яго выступленне суправаджалась фота хронікай мінулага, што таксама было вельмі цікава.
Затым слова атрымаў Аляксандр Сушкоў – былы дырэктар гэтай самай школы, які і распавёў удзельнікам сустрэчы аб мінулым нашага г. Драгічына і тым, як ён вучыўся ў 60-я гг. мінулага стагоддзя ў СШ №1. Па яго меркаванню, за 60 гадоў змены адбыліся вельмі станоўчыя. І яму цяжка паверыць у тое, што насамрэч мае сучасная школа, такая як СШ №1 яго роднага Драгічына.
Вось так сумесна з ветэранамі былі праведзены нашай музейнай установай шэраг цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных чарговай гадавіне Драгічынскага раёна.
Фота Кацярыны Крук
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
В октябре в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» уже традиционно проходят экскурсии для молодых специалистов. Во время обзорных экскурсий присутствующие узнают историю возникновения города Дрогичина, его военного прошлого.
С 14 по 21 октября филиал "Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова" предоставляет возможность бесплатно всем многодетным семьям в рамках Недели родительской любви посетить экспозиции, а также насладиться выставкой "Свидетели эпохи".
Вот уже и 80 лет отделяют нас от последних залпов Великой Отечественной войны. В эту осеннюю пору особенно хочется вспомнить учителей – ветеранов войны, которые сменив солдатское обмундирование на гражданскую одежду, вошли в школьные классы. Только в городских школах в то время работали Коньков Иван Ефимович, Баранова Мария Захаровна, Чечко Петр Всеволодович, Есликов Андрей Сафронович, Пицуха Василий Лукъянович, Северинец Александр Федорович, Зайцев Алексей Иванович и многие другие.
В этом году мы отмечаем знаменательную дату – 80 лет с момента окончания Великой Отечественной войны. Это время, когда мы с гордостью вспоминаем о беспримерном мужестве и самоотверженности белорусского народа, который с оружием в руках встал на защиту своей земли. Важно чтить не только подвиги солдат на передовой, но и неоценимый вклад тружеников тыла, чья стойкость и преданность делу помогли приблизить Победу. Мы обязаны быть достойными памяти наших предков, стремиться к новым достижениям и передавать эту священную эстафету будущим поколениям.
17 сентября – особенный день для нашей республики, когда мы вспоминаем о единстве народа.Эта дата связана с событиями 1939 года, когда Красная Армия вошла на территорию Западной Беларуси, чтобы защитить ее жителей от надвигающейся угрозы немецкой оккупации. Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook