Сустрэча за круглым сталом 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Сустрэча за круглым сталом

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-09-05
Просмотров: 3515

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку, які штогод праходзіць у пачатку верасня, наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава сабраў творчых людзей за круглым сталом. Гэтым разам, аб сваёй творчасці прысутным распавядалі не толькі мясцовыя таланты - паэтка Святлана Асаўцова і выканаўца сваіх песен пад гітару Наталля Галабурда, але і госці. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі:

Мікалай Церашчук – заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, член саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, галоўны рэдактар газеты «Московский вестник культуры».

Мікалай Трафімчук наш зямляк уражэнец Восаўцаў – паэт і журналіст з Мінска.

Пісьменнік і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, доктар медыцынскіх навук Іван Данілаў.

Мінскі публіцыст і даследчык партызанскага руху Аляксандр Паўлюковіч.

Аудыторыяй для дадзенага мерапрыемства сталі педагогі Драгічынскай школы мастацтваў, начале з яе дырэктарам Сяргеем Падлужным.

Першым слова трымаў маскоўскі госць Мікалай Церашчук, які распавёў прысутным аб сваё творчасці і працы на пасадзе Старшыні Маскоўскага гарадзкога аддзялення Расійскага творчага саюза работнікаў культуры. Па яго словах ён не пісьменнік, а публіцыст. Мікалай Васільевіч прэзэнтаваў пяць кніг публіцыстыкі, сярод якіх больш падрабязна распавёў аб працы над кнігай «Память сильнее времени» таму, што у гэтым выданні ёсць матэрыял аб творчых асобах яго роднай Беларусі. Па словах госця, ён вядзе зараз працу па стварэнні Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў баталістаў і марыністаў, якая аб’яднае творчыя асобы, якія пішуць на ваенныя тэмы.

У сваім выступленні паэт Мікола Трафімчук гаварыў пра свой паэтычны творчы шлях і нават пачытаў вершы прысутным. На думку Мікалая Мікалаевіча, галоўнае ў яго творчасці гэта выхаванне ў чытачоў асобы і прывіцця любві да роднай Беларусі. Душы прысутных кранулі радкі верша паэта:

Ты, Зямля,

Мне сяброў падарыла

сціплых,

шчодрых,

сумленных, як ты,

каб душа мая гаварыла

мовай шчырасці, дабраты…

Сёння ціха жыву без трывог я,

сплю заўжды без ашчэраных сноў…

Разбягаюцца толькі дарогі

пад адвечныя песні вятроў.

Далей аб сваёй творчасці паведаў былы партызан, ураджэнец вёскі Ляжыткавічы Іван Данілаў. Гэтаму незвычайнаму чалавеку споўнілася 94 гады. Нягледзячы на ўзрост і пакуль ёсць сілы Іван Пятровіч не толькі піша кнігі па гісторыі, але наведвае родныя мясціны і кожны раз бывае у Ваенна-гістарычным музеі імя Д. Удовікава. За апошнія гады ён выдаў дзесяць кніг, сярод якіх стаўшыя бесцэлерамі:“Записки западного беларуса” и “Размышления западного беларуса”.

Нядаўна за сваі кнігі Іван Данілаў атрымаў міжнародную пісьменніцкую прэмію, а па рэйтынгу папулярнасці кніг аб вайне выйшаў на другое месца у Беларусі пасля Васіля Быкава. Вось такі ён партызан і доктар медыцыны, напрыканцы жыцця стаўшы пісьменнікам.

Цікавым было выступленне драгічынскай паэтэсы Святланы Асаўцовай. Гэтая незвычайна таленавітая жанчына чытала прысутным свае вершы і распавядала пра творчасць. Апладысменты прысутных яскрава сведчылі аб тым, што яе вершы кранулі душу. Святлана Аляксандраўна падаравала гасцям зборнік сваіх вершаў “Вечнае”.

Закончылася сустрэча за круглым сталом з выступлення барда і выканаўцы сваіх песен пад гітару Наталлі Галабурда. Натальля Уладзіміраўна таксама адна з таленавітых жанчын нашага краю. Яе песні кранаюць душу і застаўляюць задумацца аб месцы чалавека у гэтым складаным і незаўсёды нам зразумелым сусвеце.

Вость такое цікавае і пазнавальнае мерапрыемства адбылося у апошнія дні жніўня у нашым Ваенна-гістарычным музеі імя Д. Удовікава.

фота Максім Родзька

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки