Па слядах уніятаў-2 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Па слядах уніятаў-2

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-10-31
Просмотров: 2901

Некаторы час таму зноўку да нас у госці завітала группа навукоўцаў з Менску. У яе складзе былі:

- Яраш Мілашэўскі- вядомы музыка, навуковец, бард і выканаўца народных песен;

- Аксана Спрынчан - беларуская пісьменніца, фатограф і этнограф;

- Вольга Абразцова навуковы супрацоўнік РІПА, этнограф.

Мэтай іх прыезду было даследванне самабытнага фальклору Драгічыншчыны, наведванне цэркваў і адпачынак у аграсядзібе Людмілы Недашкоўскай “Куфрынка”, якая месціцца ў маляўнічым куточку ля вёскі Какорыца на хутары Герады.

Пасля наведвання нашага Ваенна-гістарычнага музею імя Д. Удовікава яго дырэктар Сяргей Гранік і павёў группу менчукоў знаёміцца з маляўнічымі прасторамі старажытнага Загароддзя.

Першы прыпынак зрабілі ў ёсцы Вулька-Cіманавіцкая. Тут, для заўзятараў фальклора са сталіцы адбылася сустрэча з выканаўцамі самабытных песен на мясцовым дыялекце Ефрасіньняй Зіновіч і Фёдарам Булыгай. На працягу больш як дзьвух гадзін у вясковай хаце гучалі песні і расповед пра жыццё-быццё палешукоў.

Ужо падвячоркам, Сяргей Уладзіміравіч прывёў группу ў вёску Бездзеж, дзе ў Свята-Троіцкім храме адбылася сустрэча з айцом Генадзем Воранам які і правёў для навукоўцаў экскурсію.

На прыцемку экспедыцыя дабралася ў Герады да сядзібы “Куфрынка”. Тут гасцей цёпла сустракала ў народным строі яе гаспадыня Людміла Недашкоўская.

На наступны дзень ранкам, калі па абшарам вёсачкі яшчэ сцяліўся туман, удзельнікі падарожжа выйшлі каб паназіраць за ўсходам сонца і палюбавацца краявідамі і канечне зрабіць фота.

Пасля снедання, менчукі адправілісь у вандроўку, каб наведаць “Дом траўніка” ў в. Стрэльна. І тут іх ужо чакалі. Для гасцей праводзіла экскурсію дырэктарка гэтага незвычайнага музею Галіна Вайцяшук. Яна і распавяла аб тым, што ўдалось захаваць для будучых пакаленняў і асабліва пра старыя рэцэпты і загаворы. Але самае галоўнае было ў тым, што людзі карыстаюцца лекавымі раслінамі і цяпер, а старадаўнімі народнымі рэцэптамі карыстаюцца попытам і турысты. Вельмі ўразіла менчукоў і травяная гарбата мясцовага завару. І гэта быў сапраўдны напітак багоў, водар ад якогат напоўніў памяшканне.

У завяршэнні паездкі навукоўцы наведалі храм Раства Багародзіцы ў Вавулічах, дзе яны пабывалі на малітве, якую вёў айцец Аляксандр Верамейчык. Пасля службы бацюшка правёў экскурсію для гасцей і расказаў пра мінулае царквы, а таксама паказаў старыя уніяцкія іконы.

Але на гэтым экспедыцыя не скончылася. Даведаўшыся пра тое, што госці цікавяцца фальклорам, мясцовыя бабулі вырашылі ім паспяваць старыя песні на мясцовай мове. Каля двух гадзін гучалі ў альтанцы вясковага двара песні, а на развітанне на старадаўняй дудзе (валынцы) для вясковцаў, выканаў некалькі мелодый Яраш Мілашэўскі.

Вось такая цікавая экспедыцыя па старадаўняму Загароддзю была арганізавана Ваенна-гістарычным музеем імя Д.Удовікава для менскіх навукоўцаў.

Сяргей Крушына

фота аўтара

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Оставить комментарий

Последние новости

Документы говорят!
В этом материале мне хочется рассказать историю семьи Бондаруков, связанную с колхозным строительством в д. Деревная Антопольского района в далёком 1954г.
Поздравляем с днём 1-е Мая
В фондах нашего Военно-исторического музея им. Д. Удовикова хранится множество экспонатов. Среди них особое место занимают старые советских времён открытки. В связи с приближающимся праздником 1-е Мая вашему вниманию предлагаем некоторые из них.
Партизан Иван Лучко
В нашем военно-историческом музее им. Д. Удовикова собрано большое количество документов и воспоминаний участников партизанского движения и фронтовиков. На сайте музея с некоторыми из них можно познакомиться и попробовать понять, что побудило наших людей жертвовать жизнью ради свободы и независимости государства. Ведь самое ценное у человека это жизнь.
Забытое имя
Листая старые подшивки районной газеты «Запаветы Леніна» за 1968 г. случайно обнаружил материал, который рассказывал о погибшем партизане отряда им. Е. Макаревича - Анатолии Константиновиче Мельшине. Дело в том, что он досих пор остался не увековеченным.
Интересная находка
В марте месяце фонды нашего музея пополнились интересными экспонатами времён Великой Отечественной войны. Это были более 50 обломков самолёта Дуглас А-20. Передал их в наш музей краевед из д. Сварынь Владимир Капуза. По его словам он их собрал в лесу юго- восточнее д. Сварынь во время заготовки дров несколько лет тому назад и сохранил. Практически все детали имеют маркировку и номера. Надписи на английском языке.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки