Пад такой назвай ў СШ №2 г. Драгічына нядаўна прайшла відэа- прызентацыя, прысвечаная 25-гадавіне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы «Школа актыўнага грамадзяніна».
Для правядзення гэтага важнага мерапрыемства былі запрошаны супрацоўнікі нашага Ваенна-гістарычнага музею імя Д. Удовікава ў асобах дырэктара музею Сяргея Граніка і галоўнага захавальніка фондаў Максіма Родзька, а аўдыторыяй былі вучні старэйшых класаў школы.
Сяргей Уладзіміравіч расказаў школьнікам як стваралася і прымалася апошняя Канстытуцыя Беларусі, калі і чаму ў яе тэкст былі ўнесены змены. Далей былі паказаны два відэасюжэты аб нашым асноўным Законе.
Прыканцы мерапрыемства музейнікі пазнаёмілі яго ўдзельнікаў з гісторыяй канстытуцыйнасці, пачынаючы з прыняцця ў 1588г. Статута ВКЛ. Па сапраўднаму - гэты гістарычны дакумент быў першым асноўным законам не толькі ў ВКЛ, але і ў Свеце. Больш за 250 гадоў Статут дзейнічаў на нашай зямлі.
Быў перыяд калі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай і Рэч Паспалітая прыняла сваю знакамітую Канстытуцыю 3-га Мая 1971г. Гэта была першая Канстытуцыя Еўропы, але нажаль гэты Асноўны Закон так і не змог захаваць Дзяржаву.
Вельмі цікавым быў распавед пра савецкі перыяд канстытуцыйнага будаўніцтва ў ходзе якого былі прыняты Канстытуцыі БССР ? 1918г., 1927г., 1937г. і 1978г.
Сергей Граник
фото Максим Родько
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook