Восеньскі вернісаж падзей 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Восеньскі вернісаж падзей

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2019-11-21
Просмотров: 1750

Гэтай непрывычна цёплай і лагоднай восенню наш Ваенна-гістарычны музей для школ праводзіў экскурсіі як у самім музеі, так і за яго межамі. Пад час канікул мы супрацоўнічалі з педагогамі СШ№2, СШ№1, гімназіі Драгічына і сельскімі школамі. Былі праведзены экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць, музеі г. Нясвіж, г.п. Мір, Мінск і па тэррыторыі Драгічынскага раёна.

Так для вучняў 2-га класса СШ№2 была арганізавана экскурсія у дэндрапарк Брашэвіцкага лясніцтва, на пагранічную заставу Сварынь і ў раён вёскі Белін, дзе удзельнікі падарожжа пабачылі паромную пераправу праз Дняпроўска-Бугскі канал, дуб “Волат” і помнік партызанам атрада ім. Калініна, якія ў сакавіку 1944г. трымалі абарону на пераправе ля вёскі Белянок. Суправаджала экскурсію навуковы супрацоўнік музея Кацярына Крук.

Традыцыйнымі для нас сталі мерапрыемства па прыёму ў піянеры. Тым больш, што гэта мерапрыемства было прысвечана да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэтым разам ля помніка “Партызанская слава” ва ўрачыстай абстаноўцы былі прыняты ў піянеры каля трыццаці хлопчыкаў і дзяўчынак з гімназіі. У мерапрыемстве удзельнічалі старшыня Савета ветэранаў Драгічынскага раёна Святлана Магілянчык, дырэктар школы мастацтваў Сяргей Падлужны і супрацоўнікі музея.

На працягу амаль што месяца ў музеі дзейнічала выстава прысвечаная Вялікай Кастрычніцкай равалюцыі. Пад час канікул яе наведалі вучні Ліпнікаўскай СШ, СШ№1, Імянінскай і іншыя. Выставу для наведвальнікаў паказвалі дырэктар музея Сяргей Гранік і галоўны захавальнік фондаў Максім Родзька.

Цікавым быў і сюжэт, зняты для мясцовага тэлеканала ОДТ, у якім дырэктар музея Сяргей Гранік расказаў пра ўражэнцаў Драгічыншчыны, якія былі ўдзельнікамі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны.

Сяргей Крушына

фота Родзька Максіма

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.
Закозель и каплица Ожешко: исторические сокровища Дрогичинского района глазами велотуристов
Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова, как и многие другие учреждения культуры, активно участвует в мероприятиях в рамках месяца историко-культурного туризма, предлагая тематические экскурсии и выставки, раскрывающие малоизвестные страницы истории.
Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки