Экспедыцыя “Шляхамі вызвалення” 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Экспедыцыя “Шляхамі вызвалення”

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2020-07-07
Просмотров: 1896

У ліпені месяцы мы святкуем два вельмі важных для нас святы – Дзень Незалежнасці (3-га ліпеня) і дзень вызвалення Драгічына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (17-га ліпеня). Наш музей сумесна з падрастковым ваенна-патрыятычным клубам “Перасвет”, якім кіруе Цімафей Клімчук, у гэтым месяцы традыцыйна плануе экспедыцыі па месцах былых баёў.

Гэтым разам дырэктар музея Сяргей Гранік распрацаваў маршрут па тых месцах, дзе ў ліпені 1944г. наступала 12-я гвардзейская стралковая Пінская, ордэна Леніна, Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія.

Маршрут пачынаўся ў “Ваенна-гістарычным музеі ім. Д. Удовікава” і пралягаў па населенных пунктах Белін, Адамова, Пухавая, дарога Оўзічы-Смольнікі (Іванаўскі раён).

Чаму для экспедыцыі “Шляхамі вызвалення” выбралі менавіта гэтыя мясціны? Таму што яшчэ пры жыцці былая партызанка Ніна Кузняцова (Хілько) расказвала, што 18-га ліпеня 1944г. яна вярталася ў родную вёску Гута і паміж вёскамі Оўзічы, Адамова і Пухавая бачыла разбіты нямеці абоз, а таксама больш сотні забітых акупантаў. Гэта сведчыла аб тым, што на мяжы Драгічынскага і Іванўускага раёнаў 16-17 ліпеня 1944г. адбыўся бой. Тым больш, што ў раёне вёскі Пухавая добра захавалася лінія абароны немцаў якая цягнецца па ўзвышшах ад могілак да дарогі Оўзічы-Смольнікі. Гэта адзінае месца ў нашым раёне, дзе можна пабачыць лінію апорных пунктаў па ўзвышшах перыяда Вялікай Айчыннай вайны.

І вось летнім ранкам першым аўтобусам наша экспедыцыя рушыла ў дарогу. Аўтобус спыніўся ў в. Белін ля парома праз Днепроўска-Бугскі канал. Адсюль і пачаўся пешы перыяд экспедыцыі.

Тут Сяргей Гранік рассказаў прысутным як у лютым-сакавіку 1944г. партызаны атрада ім. Калініна вялі абарончыя баі з рэгулярнымі часцямі вермахта. На месцы пераправы праз канал цяпер стаіць памятны знак з інфармацыйнай шыльдай на якой апісаны тыя, стаўшыя далёкай гісторыяй падзеі.

Далей на шляху падарожнікаў былі цікавыя гістарычныя аб’екты: памятны знак на месцы абсерваторыі Дугі Струве (1825г.). Дадзены аб’ект уваходзіць у пералік матэрыяльных каштоўнасцей ЮНЭСКА. Зрабілі прыпынак ля дуба Волата і развалін былой суконнай мануфактуры Ажэшка 1820-1850-гг.

У хуткім часе выйшлі за вёску і направіліся ў бок Адамова і Пухавой. Вакол палі і сенажаці, якія радуюць вока, радуюць душу чалавкека. Па ходу руху Сяргей Гранік расказваў удзельнікам экспедыцыіі гісторыю гэтых мясцін і некаторыя важныя гістарычныя падзеі мінулага звязанныя з імі.

Праз гадзіну апынуліся ў вёсцы Пухавая. Захацелася сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, якіх тут, як потым высветлілася, усяго тры чалавекі.

І вось мы гутарым з пенсіянеркай Валянцінай Арцюхевіч.

Яна і распавяла нам гісторыю пра тое як падчас акупацыі немцы растралялі за сувязь з партызанамі сям’ю Ляшукоў, дом якіх стаяў насупраць іхняга.

Пад час гэтай трагедыі у 1943г. загінгулі:
Ляшук Аляксандр Іванавіч;
Ляшук Ганна Сільвестраўна;
Ляшук Марыя Аляксандраўна;
Ляшук Марыя Сцяпанаўна.

Прайшло з таго часу больш за 75 гадоў, а мы так і не змаглі гэтым ахвярам вайны з сям’і Ляшукоў паставіць прыстойны помнік. Нажаль так атрымалася. Дадзеную недарэчнасць патрэбна выправіць.

Валянціна Фамінічна распавяла нам і яшчэ адну гісторыю, як у 1944г. нямецкі абоз недалёка ад іх вёскі на дарозе наехаў на міну. У выніку гэтага некалькі немцаў загінула і былі параненныя. Разюшаныя акупанты сагналі ўсю вёску на скрыжаванне дарог і патрабавалі выдаць партызан. Людзі маўчалі. Тады яны загадалі мужчынам у якіх былі коні запрагаць іх і ехаць па перад абоза. Усіх астатніх жыхароў закрылі ў хляве. Абоз рушыў. Праз полову хвіліны пачуўся выбух. Падарвалася на міне павозка Падароўскага Яўстафія Сямёнавіча. Так у гэты дзень загінуў яшчэ адзін мясцовы жыхар прах якога месціцца пад помнікам на вясковых могілках.

Па словах Валянціны Арцюхевіч, вечарам людзей выпусцілі з хлява, бо немцы зразумелі, што міны паставілі не жыхары вёскі Пухавая, а партызаны.

І вось мы вывучаем лінію акопаў спачатку ў раёне мясцовых могілак, а затым ідзем у накірунку Іванаўскага раёна. Па тым звесткам якія ёсць у музеі, немцы пабудавалі апорныя пункты па ўзвышшах ад вёскі Белінок праз Пухавую ў накірунку Іванаўскага раёна.

Паросшыя лесам інжынерныя збудаванні мінулай вайны добра захаваліся. Было бачна, што брусверы на іх знаходзіліся з паўднёвага боку, а на тых што бліжэй да дарогі Оўзічы-Смольнікі мелі кругавую абарону.

Па маім разлікам пяхотны батальон вермахта займаў абарону па фронту каля 3 км. Значыць на ўчастку вёсак Белянок, Пухавая і далей знаходзілісь пазіцыі пяхотнага палка.

З задавальненнем удзельнікі экспедыцыі абследавалі данны цікавы аб’ект ваеннай пары. Аб тым, што тут вёўся бой сведчаць варонкі ад выбухаў мін, якія добра бачны і сёння.

Той, хто пайшоў у гэту экспедыцыю застаўся задаволены нягледзячы на тое, што яе удзельнікі прайшлі больш 20 км. Думаю, што кожны юнак марыць пабываць у паходзе, паспрабаваць прыгатаваную на вогнішчы кашу і духмяны чай з чаборам. Але самае галоўнае ва ўсім гэтым, гэта камунікацыя з дарослымі і магчымасць праверыць свой фізічны стан.

Такія экспедыцыі і надалей будзе праводзіць наш “Ваенна-гістарычны музей ім. Д. Удовікава”. Жадаючым вывучыць гісторыю сваёй малой Радзімы, паўдзельнічаць у экспедыцыях і праверыць свой фізічны стан раім звяртацца па тэлефоне 3-14-22.

Сяргей Крушына

фота Цімафея Клімчука

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Молодые специалисты, октябрята и…пешие экскурсии по Дрогичину
В октябре в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» уже традиционно проходят экскурсии для молодых специалистов. Во время обзорных экскурсий присутствующие узнают историю возникновения города Дрогичина, его военного прошлого.
Всей семьёй в музей
С 14 по 21 октября филиал "Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова" предоставляет возможность бесплатно всем многодетным семьям в рамках Недели родительской любви посетить экспозиции, а также насладиться выставкой "Свидетели эпохи".
Учитель с отвагой
Вот уже и 80 лет отделяют нас от последних залпов Великой Отечественной войны. В эту осеннюю пору особенно хочется вспомнить учителей – ветеранов войны, которые сменив солдатское обмундирование на гражданскую одежду, вошли в школьные классы. Только в городских школах в то время работали Коньков Иван Ефимович, Баранова Мария Захаровна, Чечко Петр Всеволодович, Есликов Андрей Сафронович, Пицуха Василий Лукъянович, Северинец Александр Федорович, Зайцев Алексей Иванович и многие другие.
Сентябрьские встречи с музеем
В этом году мы отмечаем знаменательную дату – 80 лет с момента окончания Великой Отечественной войны. Это время, когда мы с гордостью вспоминаем о беспримерном мужестве и самоотверженности белорусского народа, который с оружием в руках встал на защиту своей земли. Важно чтить не только подвиги солдат на передовой, но и неоценимый вклад тружеников тыла, чья стойкость и преданность делу помогли приблизить Победу. Мы обязаны быть достойными памяти наших предков, стремиться к новым достижениям и передавать эту священную эстафету будущим поколениям.
диалоговая площадка "Как это было…В сентябре 1939 г."
17 сентября – особенный день для нашей республики, когда мы вспоминаем о единстве народа.Эта дата связана с событиями 1939 года, когда Красная Армия вошла на территорию Западной Беларуси, чтобы защитить ее жителей от надвигающейся угрозы немецкой оккупации.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки