
Нягледзячы на тое, што працягваецца абмежаванне на правядзенне массавых мерапрыемстваў у сувязі з эпідэміяй COVID-19 у Беларусі, наш Ваенна гістарычны музей не зачыняе дзверы перад тымі, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. У гэты складаны час да нас ідуць наведвальнікі, і у асноўным, гэта сем’і. Вось некаторыя матэрыялы і фота пра тых, хто ў нас пабываў:
Адбылося паседжанне грамдcкага аб’яднання”Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе”
Заснавальнікам грамадскага аб’яднання ”Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе” быў наш знакаміты зямляк, кандыдат філалагічных навук Фёдар Клімчук, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Сіманавічы. Пасля заканчэння Пінскага настаўніцкага інстытуту працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Драгічынскага раёна і разам з вучнямі даследваў мясцовы фальклор і тутэйшыя вясковыя гаворкі.
Да нас завітаў у госці кіраўнік гэтага грамадскага аб’яднання, які працуе ў Мінску, Віктар Кахновіч. На сустрэчу з ім прыйшлі мясцовыя краязнаўцы.
Галоўнай тэмай размовы стаў разгляд пытання па захаванні спадчыны Фёдара Клімчука і накірункаў дзейнасці па увекавечанню памяці нашага вучонага-земляка на Драгічыншчыне. На паседжанні была створана драгічынская суполка грамадскага аб’яднання ”Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе”, кіраўніком якой абраны жыхар вёскі Сіманавічы Лявон Гарбейка.
Усёй сям’ёй - у музей
Супрацоўнікам музею да спадобы тое, што да нас прыходзяць сямейныя наведвальнікі. Для тых хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, была падрыхтавана выстава рарытэтных экспанатаў, якімі папоўнілісь фонды музея ў летні час. Але самае галоўнае -гэта дыялогі па пытаннях гістарычнага мінулага роднага краю паміж наведвальнікамі і супрацоўнікамі музею. Цікавым было і тое, што нас наведалі людзі, бацькі якіх пражывалі ў хаце, дзе зараз знаходзіцца наш музей. Для іх было вельмі прыемна пабываць у родных сценах.
Метадычная нарада з блогерамі
Прысутнасць устаноў культуры ў інтэрнэце - вельмі важнае ў сэнсе аператыўнага распаўсюджвання своечасовай інфармацыі аб іх дзейнасці. З гэтай нагоды і былі праведзены заняткі метадыстам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алегам Ясковічам з адміністратарамі сайтаў розных устаноў раёна. Адбыліся практычныя заняткі на базе нашага Ваенна-гістарычнага музею ім. Д. Удовікава.
Школьным класам у музей
Сталі ўжо традыцыйнымі для нас экскурсіі ў музей у складзе вучэбнага класса.
З пачатку новага навучальнага года першай школай Драгічынскага раёна, якая пабывала у нас на экскурсіі, стала Імянінская сярэдняя школа. Дзеці прыехалі на урок фізічнай культуры ў басейн гімназіі і зайшлі ў госці да музейнікаў. Гэтым разам абзорную экскурсію для юных наведвальнікаў праводзіў дырэктар музея Сяргей Уладзіміравіч Гранік, які расказаў вучням пра гераічнае мінулае роднага краю і тых людзей, якія сваімі працоўнымі і ваеннымі подзвігамі яго праславілі.
Сергей Крушина
фото Ларысы Гайчук
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
В октябре в филиале «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» уже традиционно проходят экскурсии для молодых специалистов. Во время обзорных экскурсий присутствующие узнают историю возникновения города Дрогичина, его военного прошлого.
С 14 по 21 октября филиал "Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова" предоставляет возможность бесплатно всем многодетным семьям в рамках Недели родительской любви посетить экспозиции, а также насладиться выставкой "Свидетели эпохи".
Вот уже и 80 лет отделяют нас от последних залпов Великой Отечественной войны. В эту осеннюю пору особенно хочется вспомнить учителей – ветеранов войны, которые сменив солдатское обмундирование на гражданскую одежду, вошли в школьные классы. Только в городских школах в то время работали Коньков Иван Ефимович, Баранова Мария Захаровна, Чечко Петр Всеволодович, Есликов Андрей Сафронович, Пицуха Василий Лукъянович, Северинец Александр Федорович, Зайцев Алексей Иванович и многие другие.
В этом году мы отмечаем знаменательную дату – 80 лет с момента окончания Великой Отечественной войны. Это время, когда мы с гордостью вспоминаем о беспримерном мужестве и самоотверженности белорусского народа, который с оружием в руках встал на защиту своей земли. Важно чтить не только подвиги солдат на передовой, но и неоценимый вклад тружеников тыла, чья стойкость и преданность делу помогли приблизить Победу. Мы обязаны быть достойными памяти наших предков, стремиться к новым достижениям и передавать эту священную эстафету будущим поколениям.
17 сентября – особенный день для нашей республики, когда мы вспоминаем о единстве народа.Эта дата связана с событиями 1939 года, когда Красная Армия вошла на территорию Западной Беларуси, чтобы защитить ее жителей от надвигающейся угрозы немецкой оккупации. Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook