Круглы стол з актывістамі БелТІЗ 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Круглы стол з актывістамі БелТІЗ

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2021-03-26
Просмотров: 864

Добрыя адносіны склаліся ў нашага Ваенна – гістарычнага музея ім. Д. Удовікава з Драгічынскай пярвічкай ГА Бел ТІЗ якой кіруе Надзея Тытюнчык.

Гэтым разам сумеснымі намаганнямі быў праведзены круглы стол прысвечаны 78-й гадавіне Хатыньской трагедыі - “Крыжы не павінны маўчать”.

Для ўдзелу у гэтым мерапрыемстве былі запрошаны найбольш актыўныя члены мясцовай пярвічкі інвалідаў па зроку.

Пачалося мерапрыемства з выступлення кіраўніка арганізацыі Надзі Тытюнчык, якая распавяла прысутным аб асноўных накірунках іх дзейнасці ў першай палове 2021г. і падрыхтоўцы да плануемага фестывалю народнай самадзейнасці.

Далей адбылася прызентацыя “Дакументы распавядаюць” дырэктара Ваенна-гістарычнага музея ім. Д. Удовікава Сяргея Граніка. Сяргей Уладзіміравіч распавёў прысутным аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад час Вялікай Айчыннай вайны на тэррыторыі Драгічынскага і Антопальскага раёнаў. Выступоўца не толькі расказваў аб падзеях, але і паказваў шматлікія дакументы звязанныя са знішчэннем мірных жыхароў у час вайны.

Прадоўжыла гутарку Марыя Чуніхіна. Яна расказала сябрам пра сваіх бацькоў Аляксея і Ганну Галабурда з вёскі Брашэвічы, якія змагаліся з ворагам у 25-м спецатрадзе разведупраўлення фронту пад камандаваннем Васіля Цвяткова.

У канцы мерапрыемства слова атрымала псіхолаг ТЦСА Таццяна Шчэрба. Тэма яе гутаркі была “Мы і нашы эмоцыі”. Спецыяліст цэнтра ў даступнай форме разказала прысутным як быць фізічна і псіхалагічна здаровым чалавекам.

Вось такое цікавае і пазнавальнае мерапрыемства правялі сумеснымі намаганнямі наш Ваенна-гістарычны музей і актывісты ГА БелТІЗ.

Сяргей Крушына

фота аўтара

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.
Один день из жизни музея
В первой половине дня в рамках районного праздника "Салют, пионерия" сотрудники музея приняли участие с передвижной мини-выставкой «Тайны солдатского вещмешка», которая вызвала большой интерес у юных гостей мероприятия.
НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО
9 мая 2025 года прошло республиканское мероприятие "НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО". В рамках ежегодной акции музей распахнул свои двери для всех, кто чтит подвиг советского народа.
История одной фотографии: Что рассказывает нам снимок 50-летней давности?
Коллекция «Фотодокументы», хранящаяся в военно-историческом музее им. Д. К. Удовикова, каждый отдельный её экспонат может рассказать очень многое. Держа в руках и рассматривая старые фото появляется желание понять, кто были, отображенные на ней люди, как они жили, что их волновало? Бывает, фотография охотно рассказывает свою захватывающую историю, а иногда приходится поднапрячься, чтобы фото "заговорило".


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки