
У нашага музея склаліся добрыя зносіны з Гісторыка культурным музеем- запаведнікам “Заславль”. На працягу некалькіх гадоў нашы каллегі з Заслаўля разам з намі удзельнічаюць у навуковых экспедыцыях па пошуку артэфактаў для ствараемага музея “Беларускай маляванкі”. Для гэтага навукоўцы шукаюць малюнкі, рысаваныя дываны і нават размаляваныя куфры якія яшчэ захаваліся на Драгічыншчыне. Асаблівая цікавасць праяўляецца да спадчыны забытага самабытнага мастака з вёскі Гурка Ніканора Зосіка. Суправаджаў гасцей з Заслаўля дырэктар музея Сяргей Гранік.
На працягу трох дзён экспедыцыя пабывала ў вёсках: Белін, Ляхавічы, Сулічава, Ямнік, Навасёлкі. У выніку былі знойдзены тры работы Ніканора Зосіка у адносна добрым стане. Сяргей Гранік для музейшчыкаў быў і экскурсаводам, бо ў тых мясцінах, дзе праходзіў маршрут экспедыцыі есць шмат цікавага і незвычайнага. Вось ён паказваў і расказваў сваім каллегам пра тое цікавае, што было на шляху экспедыцыі.
Музейшчыкі наведалі: знак дзе знаходзілася астранамічная абсерваторыя “Белін Астра”, памятны знак партызанам- абаронцам Дняпроўска-Бугскага канала ў в. Белянок, водападзел у вёсцы Селішча, экалагічную сцежку Рэспубліканаского ландшафтнага заказніка “Званец”, паромную пераправу ў в. Навасёлкі і канешне наш музей.
Як бы мы не адносіліся да таго, што вывозяць нашы артэфакты ў Заслаўль, усёж мяркую што Драгічыншчына павінна быць паказана ў музеях рэспубліканскага узроўню. Такім чынам мы выратуем спадчыну Ніканора Зосіка, бо у нашым раёне няма спецыялістаў па жывапісу і мастацкай галерэі. Але надзея на тое, што галерэя мастацтва з’явіцца у Драгічыне ёсць. Будзем марыць і хай нашы мары спраўдзяцца.
У экспедыцыі удзельнічалі: супрацоўнікі Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заславль” Алена і Таццяна Раманенка супрацоўнікі з аддзела музейнай педагогікі, Ірына Арцемьева – старшы навуковы супрацоўнік музея кіроўца аўтамабіля – Віктар Шнейдер
Сяргей Крушына, фота Сяргея Граніка
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook