Папулярнай для людзей сталага ўзросту лічыцца экскурсія да Жыровіцкіх святынь праваслаў’я. Гэта і зразумела, бо старэйшае пакаленне выхоўвалася ў хрысціянскім духу і вера для іх не пусты гук.
Нядаўна наш музей разам з настаўніцай СШ№1 Драгічына Вольгай Сухарэвіч арганізавалі вандроўку да Жыровіцкіх хрысціянскіх святыняў для школьнікаў.
А шостай гадзіне раніцы аўтобус ужо ехаў у накірунку Жыровіцкага манастыра. Першым пунктам, дзе пабывалі школьнікі, было набажэнства ва Успенскім саборы.
Далей семінарыст Уладзімір правёў для драгічынцаў экскурсію па манастырскаму комплексу і рассказаў яго гісторыю і тое, чаму менавіта тут з’явілася святая абіцель.
Манастыр жыве сваім адвечным жыццём, за якім і назіралі выпускнікі школы. Многіх цікавілі крамы з сувенірамі, а таксама храсціянская літаратура. Куплялі і сувеніры на памяць аб вандроўцы.
Не менш цікавым было і наведванне Святой крыніцы, якая знаходзіцца на ўскрайку пасёлка. Там кожны меў магчымасць набраць крынічнай вады і акунуцца ў купальні. Па дзецях было відаць, што ім спадабалася падарожжа ў Жыровічы.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook