Эх, лета! 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Эх, лета!

Автор: Янка Лявончык
Дата: 2014-06-15
Просмотров: 1672

Для вучняў лета – самая любімая пара года. Асабліва яго пачатак, калі можна на пэўны час уладкавацца ў школьны лагер. А які лагер без падарожжаў?

Для сваіх выхаванцаў сумесна з Ваенна-гістарычным музеем арганізавала падарожжа настаўніца Равінскай СШ Таццяна Джыга.

Юныя турысты наведалі вёску Закозель, дзе агледзелі помнік неаготыкі капліцу-усыпальніцу рода Ажэшкаў і нейкі час бавілі каля вальера са страусам.

Далей шлях праходзіў праз водападзел на Дняпроўска-Бугскім канале. Там юныя турысты ўбачылі сапраўдны цуд, - вада цячэ па каналу ў розныя бакі. Аб гэтых і іншых дзівосах, якія трапляліся на шляху вандроўнікаў, распавядаў для дзетвары дырэктар музея Сяргей Гранік.

Не менш цікавай была экскурсія на пагранічную заставу ў в. Радастава. Там дзеці пазнаёміліся з сапраўднымі пагранічнікамі, якія ахоўваюць нашу паўднёвую мяжу. Ім дазволілі усё паглядзець і нават патрымаць у руках зброю.

Уразіў сваёй прыгажосцю і Ляхавіцкі гідравузел. Гэта адзіны драўляны шлюз на канале. Дзеці паглядзелі, як адбываецца шлюзоўка баржаў і суднаў.

У лесе недалёка ад гідравузла зрабілі прывал как зварыць абед. Гэта таксама было вельмі цікава і сытна.

На усё жыццё запомніцца школьнікам і пераправа праз канал на пароме, але асабліва удзячнай была дзетвара за тое, што іх пакаталі на сапраўдным рачным судне “Сокал”. Каля гадзіны падарожнікі плылі ўверх па цячэнню і з сярэдзіны канала назіралі за маляўнічымі краявідамі.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Оставить комментарий

Последние новости

Традиционное мероприятие активистов БелТИЗ
Военно-исторический музей им. Д. Удовикова является площадкой для проведения самых различных мероприятий общественными организациями Дрогичинщины. В этот раз активисты Дрогичинской районной организации БелТИЗ, которой руководит Надежда Тытюнчик, решили провести традиционное мероприятие, приуроченное к очередной годовщине освобождения Дрогичинского района от немецко-фашистских оккупантов.
День города
Думаю, что самым любимым праздником у жителей нашего Дрогичина является День города (День освобождения от немецко-фашистских оккупантов 17 июля 1944г.). Традиционно наш Военно-исторический музей им. Д. Удовикова принимает участие в городских мероприятиях. В этот раз мы подготовили для подростков и молодёжи интерактивную игру «Школа будущего командира».
Экспедыцыя “Шляхамі вызвалення”
У ліпені месяцы мы святкуем два вельмі важных для нас святы – Дзень Незалежнасці (3-га ліпеня) і дзень вызвалення Драгічына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (17-га ліпеня). Наш музей сумесна з падрастковым ваенна-патрыятычным клубам “Перасвет”, якім кіруе Цімафей Клімчук, у гэтым месяцы традыцыйна плануе экспедыцыі па месцах былых баёў.
Школа будущего командира открыла двери
Ежегодно 3 июля мы отмечаем День Независимости Республики Беларусь (День Республики). Этот праздник неразрывно связан с Великой Отечественной войной, потому что в этот день в ходе операции «Багратион» была освобождена столица Беларуси город Минск.
Пара адпачынку
Нягледзячы на складаныя ўмовы гэтага лета, наш Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава ўсёж такі знаходзіць час каб пабываць у аздараўленчых і працоўных лагерах школьнікаў. Вось і нядаўна сумесна з падлеткавым ваенна-патрыятычным клубам “Перасвет” якім кіруе Цімафей Клімчук, правялі музейна-педагагічныя заняткі, спачатку ў гімназіі г. Драгічына, а затым у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вінч”.

ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 3 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки