Восеньскае падарожжа краяведаў 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Восеньскае падарожжа краяведаў

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2014-11-16
Просмотров: 3429

Наш Ваенна-гістарычны музей імя Удовікава пастаянна праводзіць экспедыцыі па вывучэнню роднага краю і збору экспанатаў для папаўнення фондаў.

На гэты раз разам з краяведам Алегем Ясковічам мы вырашылі пабываць у самых аддаленых населеных пунктах раёна – вёсках Ражок, Новая Цемра, Буды, Бабкі і Лавы.

Прыблізна апоўдні мы нарэшце пачалі рухацца ў накірунку Антопаля.

Хутка мінулі Нагор’е, Пярковічы, не заўважылі як апынуліся ў вёсцы Малінаўка. Там зрабілі першыя два прыпынкі.

Справа ў тым, што гэтая вёсачка былая Калонія Корсунь. Да 1939 г. тут пражываў пан Маліноўскі. Застаўся да нашага часу парк, ды адзін дом з панскага двара. Гэта вёска праз некалькі год знікне. Тут пражывае ўсяго некалькі чалавек. Некалькі год таму ля дарогі за вёскай я знайшоў вялізны валун з надпісам, што тут у 1869 г. пахаваны паляк. Па расказу мясцовага гісторыка, гэта быў апошні паўстанец, якога застрэлілі казакі падчас зачысткі. Раней камень стаяў на магіле ў дзесяці метрах ад дарогі, але каб не перашкаджаў, яго сцягнулі трактарам ў роў. Там, у карчах, ён зараз і ляжыць.

У хуткім часе мы былі ўжо ля вёскі Корсунь. Агледзелі помнік землякам, загінуўшым у час ВАВ ды польскіх часоў, геадэзічны рэпер. На ўскрайку вёскі зрабілі прыпынак каб аглядзець могілкі Першай Сусветнай вайны. Усё добра, але траву ніхто не пакасіў, а згнілы крыж прычапілі да куска дрэва. Пахаванне без крыжа – гэта не пахаванне. За польскім часам тут па расказах старых людзей быў мемарыял. Падчас святаў ля бетоннай стэлы запальвалі нават агонь і клалі кветкі. Але ў савецкія часы ўсё гэта знікла і ад могілак засталася толькі абвалованая мясціна, парослая хмызняком.

Неўзабаве мы апынуліся на могілках вёскі Вулька Антопальская. Там павінна быць закінутае пахаванне двух партызан. Агледзеўшы могілкі, мы знайшлі некалькі цікавых камянёў з выявамі крыжоў, а партызанскае пахаванне, на жаль, не знайшлі.

Наступны прыпынак зрабілі ў Антопалі. Сфатаграфавалі мясцовую Уваскрасенскую царкву з мемарыяльнай калонай ды помнік з бусламі, што на брацкай магіле. Ля царквы ўражвае бетонны куб на пахаванні савецкіх танкістаў і загінуўшых актывістаў.

Пасля наведвання мясцовай крамы паехалі шукаць жыдоўскія могілкі, што кальсьці былі на поўнач ад Антопаля, у лесе. Паблукаўшы па карчах, знайшлі некалькі камянёў. Мабыць, гэта і ёсць тыя зніклыя могілкі. Сфатаграфаваўшы камяні, паехалі ў Зёлава.

Вёска Зёлава мае вельмі старую і самабытную гісторыю. Найперш тут была адна з самых дзівосных па архітэктуры Троіцкая царква. Каля дзесяці год таму здарылася бяда і царква згарэла. Засталася толькі старая званіца. Жыхары на папялішчы пабудавалі новую царкву, але яна архітэктурнай каштоўнасці ўжо не мае.

У Зёлаве напрыканцы верасня 1939 г. адбылася трагедыя. Чырвонаармейцы пры зачыстцы тэрыторыі знайшлі ў маёнтку польскага адстаўнога генерала Салагуба-Давойну і антопальскага войта Юзафа Кухарскага. Без аніякіх тлумачэнняў і абвінавачванняў вывелі ў сад і расстралялі, а маёмасць разрабавалі. Перад вайной у маёнтку знаходзіўся дзіцячы прыют. Што стала з дзецьмі ў час вайны, ніхто з мясцовых жыхароў не ведае. Эвакуіраваць дзяцей не змаглі, бо не было транспарту, ды і немцы прыйшлі ў Антопаль на трэці дзень вайны. Думаю, што мясцовым краязнаўцам патрэбна высветліць да канца лёс выхаванцаў Зёлаўскага прыюта і выхавацеляў. Сам маёнтак быў спалены партызанамі ў 1943 г. Ад былой велічы захавалася толькі ліпавая алея, некалькі хлявоў і склеп.

Наступны прыпынак быў зроблены ў вёсцы Дзеткавічы. Упрыгожвае вёску Пакроўская царква, якая была пабудавана у 1740 г. Яна вельмі прыгожа ўпісваецца ў сельскі пейзаж.

Ля царквы стаіць помнік. На помніку надпіс, што мясцовы жыхар – амерыканец па прозвішчу Ліс загінуў у 1917 г. на французскім фронце ва ўзросце 22 гадоў.

У вёсцы Буды нам пашчасціла сустрэць былога партызана атрада імя Кірава Міхася Новіка. Ён быў крыху на падпітку і рассказаў, па яго словах, “усю праўду пра партызан” і тое, як сяляне ваявалі з фашыстамі.

Сабраўшы колькі экспанатаў у вёсцы Бабкі, мы паехалі ў лясную вёску Лавы. Аказалася, што вёска дажывае свой век. Тут засталіся два жыхары: Дзмітрый Логвінавіч Карповіч (1926 г.н.) ды Васіль Восіпавіч Карповіч (1956 г.н.). Адно задавальненне было паназіраць за іх руплівым жыццём у лесе. А Васіль Восіпавіч заявіў, што лепшага жыцця, чым у Лавах, няма нідзе. Тут, па яго словах, сапраўдны рай. Дык вось – мы пабывалі ў раі.

Сабраўшы экспанаты, паехалі яшчэ на Новую Цемру ды Ражок. Там таксама насельніцтва зусім мала і праз некалькі год вёскі застануцца без людзей.

Вось такую цікавую экспедыцыю па родным краі арганізавалі для сябе гісторыкі-краяведы.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки