Падзеі мінулага тыдня 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Падзеі мінулага тыдня

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2015-04-25
Просмотров: 2721

На гэтым тыдні супрацоўнікі нашага ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава клапаціліся пра захаванасць фондаў музея і стан экспанатаў у фондасховішчы. Вялася першапачатковая ачыстка паступіўшых артэфактаў. У асноўным гэта былі прадметы хатняй сялянскай гаспадаркі, але і яны патрэбны для нашага музея, каб праводзіць выставы і музейна-педагагічныя заняткі.

Падчас суботніка супрацоўнікі якраз і займаліся гэтай важнай для нас справай.

Бадай, што самымі адметнымі падзеямі мінулага тыдня былі:

Па-першае. Удзел у экспедыцыі Інстытута гісторыі АН РБ па даследванню былога замка князёў Вішнявецкіх, што знаходзіцца ля вёскі Жабер на рацэ Ясельда. Экспедыцыю ўзначальваў малодшы навуковы супрацоўнік Сяргей Ліневіч, з якім былі навукоўцы Аляксей Вашанаў і Міхаіл Волкаў.

Справа ў тым, што замак Жабер на доўгі час выпаў з поля зроку археолагаў. Замест навуковых даследчыкаў яго пачалі “даследваць” “чорныя археолагі”, якія накапалі шмат ям. Такога не павінна быць.

Нядаўна ля фартэцыі замка быў устаноўлены камень з плітой, на якой напісана кароткая гісторыя падзёй, звязанных з гэтымі мясцінамі, а на самім замку ахоўная шыльда.

Па словах Сяргея Ліневіча, за сто апошніх гадоў з ракі і абваднога рва было паднята шаснаццаць гармат XVII стагоддзя, адна з якіх знаходзіцца ў вайсковым музеі ў Варшаве.

Дзе ж астатнія? Логіка падказвае, што калі ў рацэ яшчэ засталіся гарматы, то іх патрэбна выцягнуць і перадаць у музеі Беларусі ў якасці рарытэтных экспанатаў.

Не пакінулі без увагі працу археолагаў і сродкі масавай інфармацыі. На замчышча, каб зняць сюжэт для тэленавінаў, прыехалі здымачныя группы Беларусь 1 і СТБ.

Добра дапамог навукоўцам мясцовы краязнавец Васіль Сушко, які распавёў, што ён бачыў на замчышчы пры Польшчы і якія мясцовыя легенды пра замак чуў ад свайго дзеда. Па яго словах, у пасляваенны час на замчышчы быў хутар мясцовага селяніна, якога звалі Халімон. Гэты “гаспадар замка” сеяў на ім пшаніцу і садзіў бульбу. Але падчас меліярацыі бастыёны выраўнялі, хутар знеслі і пасадзілі лес.

Даследванне замка князёў Вішнявецкіх – гэта доўгатэрміновы праект вучоных-гісторыкаў з НАН Беларусі. Пажадаем ім поспехаў і каштоўных знаходак.

Па-другое. На мінулым тыдні супрацоўнікі музея правялі ў гімназіі Драгічына два музейна-педагагічныя заняткі “Таямніцы салдацкага рэчмяшка”. Аб тым, што было цікава, вы можаце ўбачыць на фота, зробленых падчас падарожжа ў мінулае з восьмым класам, якое праводзіў дырэктар музея Сяргей Гранік.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки