
Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на могілках вёскі Субаты навучэнцы Імянінскай сярэдняй школы ўшанавалі памяць афіцэра Чырвонай Арміі і партызана, магілы якіх да гэтага часу застаюцца не зарэгістраванымі і непрыбранымі.
З гэтай нагоды Ваенна-гістарычны музей імя Дз.К. Удовікава некалькі дзён таму прапанаваў кіраўніку гуртка “Юныя падарожнікі” з Імянінскай школы Наталлі Гірш правесці дабрачынную акцыю па ўшанаванню памяці загінуўшага і пахаваных на могілках в. Субаты партызана.
На просьбу настаўніцы адгукнуліся чатыры дзяўчынкі. Разам з Наталляй Гірш пасля ўрокаў на веласіпедах яны і прыехалі на могілкі суседняй вёскі Субаты. Там іх ўжо сустракалі сведкі тых жудасных падзей мінулай вайны, ветэраны Сяргей Міхальчук, Уладзімір Яхімовіч, а таксама дырэктар музея Сяргей Гранік.
Ветэраны распавялі школьніцам пра тое, як загінуў у вёсцы Субаты партызан Яўген Іванкоў. Яўгена добра ведалі ў іх вёсцы. Калі яго забілі, то многія плакалі, асабліва маладыя дзяўчаты. У гонар партызана на працягу больш як 20 пасляваенных гадоў маці называлі сваіх сыноў Яўгенамі.
У ходзе гутаркі ўдалося высветліць, што на гэтых могілках пахаваны капітан Чырвонай Арміі Сяргей Іванавіч Касырын, які загінуў 31 мая 1942 г. у вёсцы Брадок. Аб гэтым распавёў дзецям Уладзімір Яхімовіч, які быў сведкам і гэтай трагедыі, бо пасвіў кароў у той час ля вёскі Брадок.
Ужо пасля вайны на магіле афіцэра яго жонка і дачка паставілі помнік.
“Юныя падарожнікі” разам з ветэранамі ў гэты дзень паставілі на магіле партызана замест згніўшай пірамідкі металічны крыж з таблічкай. Цяпер у героя з’явілася імя і прозвішча і ён перастаў быць невядомым.
Зараз Наталля Гірш і яе кружкоўцы разам з Ваенна-гістарычным музеям рыхтуюць дакументы для пастаноўкі на ўлік выяўленых у ходзе пошуковай работы пахаванняў на могілках вёскі Субаты партызана Яўгена Іванкова і капітана Сргея Касырына.
З таго, што адбылося ў гэты дзень на сельскіх могілках, відавочна: забытых герояў не павінна быць!
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook