
Напрыканцы снежня ў наш Ваенна-гістарычны музей імя Дз. К. Удовікава завіталі госці з далёкай Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці,што ў Стаўрапольскім краі Расіі.
Мэтай іх прыезду было аднаўленне сувязяў, устаноўленых у савецкія часы, калі настаўнікі і школьнікі з аула Кубіна прыязджалі наведаць магілу ў вёсцы Пігановічы загінуўшага ў вайну іх земляка, партызана атрада імя Чкалава, Хмары Дагужыева.
На гэты раз у склад дэлегацыіі увайшлі: старшыня Абадзійскага раённага Савета ветэранаў Барыс Пазаў, першы сакратар Абадзійскага РК КПРФ Хасім Балаў і родзіч загінуўшага партызана Рустам Дагужыеў.
За некалькі дзён, што госці з Паўночнага Каўказа бавілі час у Драгічыне, яны наведалі Ваенна-гістарычны музей, дырэктар якога, Сяргей Гранік, распавёў пра партызанскі атрад імя. Чкалава і адважнага разведчыка Хмару Дагужыева. Сяргей Уладзіміравіч перадаў у музей аула Кубіна некалькі экспанатаў і кнігі. У сваю чаргу госці ў знак удзячнасці за захаванне памяці перадалі ў музей кнігі, дзе апісваецца баявы шлях Хмары Дагужыева.
Вялікае ўражанне на гасцей аказала дагледжанная магіла земляка-партызана у Пігановічах, аб чым яны і распавялі на сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі Пярковічскай СШ. Але ж насамрэч адной з галоўных мэт сустрэчы было аднаўленне сувязяў паміж школамі далёкага аула Кубіна і вёскі Пярковічы.
Для гасцей былі арганізаваны экскурсіі ў музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” і Брэсцкую крэпасць-Герой.
Думаю, што агульнымі намаганнямі сувязь паміж школьнікамі з беларускай вёскі Пярковічы і і Карачаева-Чаркесіі адновяцца. Будзем чакаць гэтым летам у госці школьнікаў з аула Кубіна. Сяброўства павінна быць падоўжана, нягледзячы на вялікую адлегласць. Галоўнае, каб моладзь памятала сваіх герояў, якія загінулі за нашу агульную у той час Радзіму – Савецкі Саюз.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook