Важны семінар 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Важны семінар

Автор: Сяргей Гранік
Дата: 2016-04-26
Просмотров: 3089

Напрыканцы красавіка аддзел Ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага РВК, Ваенна-гістарычны музей і Драгічынскі РЦДАДз і М, ладзілі сумесны семінар на тэму: “Выхаванне ў моладзі патрыятызму і любві да роднага краю праз эффектыўнае выкарыстанне магчымасцяў турысцка-краязнаўчай дзейнасці ў школах”.

Семінар пачаўся ў Ваенна-гістарычным музеі ім. Удовікава са знаёмства з магчымасцямі даннага турыстычнага аб’екта. Адкрыў семінар начальнік аддзела Ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Леанід Куроўскі, які нагадаў прысутным аб важнасці патрыятычнага выхавання моладзі і неабходнасці ў поўнай меры выкарыстоўваць патынцыял культуры, адукацыі і тых, хто займаецца кружковай дзейнасцю ў школах. Па словах Леаніда Сцяпанавіча толькі сумеснымі намаганнямі мы можам узбагаціць духоўны ўзровень школьнікаў і выхаваць з іх сапраўдных патрыётаў Беларусі. Леанід Куроўскі адзначыў, што спецыялісты аддзела культуры гатовы дапамагчы настаўнікам у арганізацыі турысцка-краязнаўчай дзейнасці, і гэтаму падцвярджэнне сёнішні семінар.

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі: заведуючая адзелам турызма і краязнаўства РЦДАДз і М Алёна Абрамовіч, дырэктар Ваенна-гістарычнага музея ім. Удовікава Сяргей Гранік, метадыст аддзела Ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алег Ясковіч, кіраўнік маладзёжнага ваенна-патрыятычнага клубу “Перасвет” Цімафей Клімчук.

Далей ўдзельнікі семінара паехалі па адным з турыстычных маршрутаў дзе нядаўна былі адкрыты новыя музеі. Першым аб’ектам знаёмства быў філіял Мотальскага музея Народнай творчасці - музей “Народнай медыцыны” у в. Стрэльна. Аб тым, што гэта ўнікальны турыстычны аб’ект, стала вядома ў час экскурсіі. З задавальненнем настаўнікі даведаліся ад дырэктара музея Галіны Войцяшук аб народных лекавых сродках і іх ужыванні

.

Гасцей частавала гаспадыня фітачаем і падзялілася старымі народнымі рэцэптамі лекавання.

Было бачна, што гэты незвычайны музей карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў і ў перпектыве можа стаць свайго рода брэндам Загароддзя.

Далей удзельнікаў семінара камфартабельны аўтобус “Радзіміч” прывёз у вёску Моталь, дзе яны наведалі філіял Мотальскага музея Народнай творчасці - музей археалогіі “Нашы карані”.

Гэта таксама ўнікальны турыстычны аб’ект Загароддзя, які расказвае пра старадаўную гісторыю нашай зямлі і дае магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з жыццём, бытам і шматлікімі археалагічнымі находкамі наваколляў Моталя.

Для вучняў, якія вывучаюць першабытнае грамадства Беларусі, гэты музей і патрэбна паказваць, для замацавання пройдзеннага па падручніку матэрыяла.

Завяршыўся семінар знаёмствам з турыстычнай зонай “Бездзеж”. Настаўнікі наведалі музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”,

сялянскую сядзібу “Каля Плэса”.

Тут з гасцямі працавала дырэктар музея Марыя Астаповіч, якая паказала магчымасці сваёй турыстычнай зоны і нават пачаставала ўдзельнікаў семінара стравамі народнай бездзежскай кухні.

Падвялі вынікі семінару інструктары-метадысты Драгічынскага фізкультурнага клуба Павел Пігас і Юлія Шнар, якія гэты раз былі і ў якасці турыстаў і ў якасці метадыстаў.

Сяргей Гранік, фота аўтара

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки