Падзеі першай паловы снежня 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Падзеі першай паловы снежня

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2016-12-20
Просмотров: 3296

1. З павагай да мінулага

У сярэдзіне снежня пенсіянеры-выхадцы з вёскі Сіманавічы наведалі наш Ваенна-гістарычны музей імя Дз. Удовікава і здзейснілі цікавае падарожжа па родным мясцінам.

У якасці гіда-экскурсавода для гасцей як заўсёды быў дырэктар музея Сяргей Гранік. Пазнаёміўшыся з экспазіцыяй і абмеркаваўшы некаторыя пытанні, краязнаўцы рушылі ў напрамку вёскі Гутава, дзе іх чакалі на прэзентацыі праекта праграммы “Месца сустрэчы: дыялог”, які фінансуе германскі фонд “Памяць, адказнасць, будучыня”. Арганізатарам праграммы ў Беларусі з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Ўзаемапаразуменне”. Аўтарамі і выканаўцамі праекта з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне аматараў мастацтваў рэгіёну “Белавежская пушча” і Брэстчыны “Тур”.

Па ходу руху группа наведала Ліпнікаўскую сярэднюю школу, дзе ім Сяргей Гранік распавёў пра гісторыю прысваення навучальнай установе імя Мікалая Папова – камандзіра партызанскага атрада імя М. Шыша, а пасля вайны дырэктара гэтай школы.

Наступным прыпынкам быў помнік на месцы боя 25 чэрвеня 1941г. воінаў Чырвонай Арміі ля вёскі Заплессе. Сапраўды, тут за адзін дзень загінула амаль столькі ж байцоў і камандзіраў, як пры абароне Брэсцкай крэпасці. Некаторыя падрабязнасці тых жудасных падзей і даведаліся госці ад Сяргея Граніка.

Не менш цікавы аб’ект наведалі краязнаўцы ў вёсцы Агдэмер. Гэтым аб’ектам былі вайсковыя могілкі Першай сусветнай вайны. У наш час іх добраўпарадкавалі мясцовыя жыхары, і нават нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу з моманту іх стварэння, можна прачытаць надпісы на бетонных мураваных плітах.

Пасля канферэнцыі краязнаўцы наведалі курганны магільнік, які знаходзіцца на захад ад в. Ласінцы, у лесе ля старога Загародскага гасцінца. Справа у тым, што гэты археалагічны аб’ект чакае даследчыкаў, і пакуль яго няма ў ліку помнікаў археалогіі. Але ўжо зараз можна зрабіць выснову, што гэтыя добра захаваныя курганы дахрысціянскіх часоў перыяда Кіеўскай Русі.

У падарожжы, якое для сталых людзей арганізаваў Сяргей Гранік, удзельнічалі: Сяргей Літвінка, Дзмітрый Губарэвіч і Надзея Шталь. Галоўнае, што гэтыя пенсіянеры з павагай адносяцца да мінулага роднага краю.


2. Падарожжа ў казку

Падарожжа ў казку здзейснілі днямі вучні 3-га класса СШ №1 г. Драгічына, дзе настаўніцай працуе Людміла Волас.

Па прыездзе ў Белавежскую пушчу драгічынцаў ўразіла колькасць жадаючых наведаць рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза. Але ўсё атрымалася як трэба, і юныя падарожнікі наведалі Музей прыроды і рэзідэнцыю Дзеда Мароза, як і было запланавана.

Шмат цікавага даведаліся ў той дзень дзеці аб гісторыі і прыродзе роднага краю, але, перш за ўсё, ім пашчасціла сустрэцца і сфатаграфавацца на памяць з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Незвычайным, мабыць, для дзяцей было тое, што ў госці да Дзеда Мароза і Снягуркі яны трапілі, калі на пушчу апусцілася цемра, і ў лесе заззялі сотні каляровых агеньчыкаў і гірлянд. Гэта яшчэ больш уразіла вучняў 3-га класа – для якіх гэта было сапраўднай казкай.

Атрымаўшы падарунак і пачаставаўшыся блінамі з мёдам і варэннем дзяўчынкі і хлопчыкі, стомленныя, але задаволеныя, рушылі назад у Драгічын.


3. Музейна-педагагічны марафон

У першыню наш Ваенна-гістарычны музей імя Дз. Удовікава наведаў базавую школу ў в. Заверша. Там дырэктар музея Сяргей Гранік разам з Цімафеем Клімчуком правялі музейна-педагагічны занятак “Падарожжа ў мінулае з дапамогай музейнага чамаданчыка”.

Пачалося мерапрыемства з выступленне былога дырэктара гэтай школы і старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Марыі Мінзер. У сваім выступе яна распавяла пра валанцёрскі рух, які аб’яднаў ветэранаў і вучняў з благароднай мэтай дапамогі старым і нямоглым. Марыя Іванаўна ўручыла лепшым валанцёрам падзякі і пажадала плёну ў працы.

Далей Сяргей Уладзіміравіч паказваў дзецям экспанаты і распавядаў іх цікавую гісторыю. Усяго гэтым разам было паказана 45 артэфактаў з фондаў музея.

Працягнуў занятак настаўнік гэтай школы Цімафей Клімчук, які паказаў для школьнікаў макет АК 47 і кавалерыйскую шаблю.

На прыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі магчымасць патрымаць экспанаты у руках і сфатаграфавацца на памяць.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки