
22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца як Дзень памяці і жалобы. У рамках гэтай даты падлеткавы ваенна-патрыятычны клуб “Перасвет”, якім кіруе Цімафей Клімчук, разам з нашым Ваенна-гістарычным музеем імя Удовікава ажыццявілі паход хлопцаў па месцах былых баёў для ушанавання памяці тых, хто загінуў на драгічыншчыне у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
Так склалася, што з моманту заснавання клуба яго удзельнікі маюць гонар ладзіць штогадовы мітынг на месцы боя, які адбыўся. 25 чэрвеня 1945г. у дзвух кіламетрах на усход ад вёскі Заплессе. Традыцыя захоўваецца, бо кожны раз на змену тым, хто пакінуў клуб прыходзяць маладыя падлеткі, якія прадаўжаюць эстафету пачатую дзесяць год таму назад.
Паход пачаўся 25 чэрвеня ад музея. Пасля кароткага інструктажу і пастаноўкі задачы, группа маладых хлопцаў рушыла у бок аўтастанцыі.
У хуткім часе аўтобус зрабіў прыпынак у Заплессі і далей удзельнікі пахода рушылі пехам.
Урачысты мітынг пачаўся з ускладання вянка да бетоннага жаўнера які з гранатай і зброяй у руках ідзе у апошнюю атаку. Далей быў расказ дырэктара музея Сяргея Граніка пра падзеі, што адбываліся на гэтым месцы 77 год таму назад.
Прыканцы мітынгу слова атрымаў настаяцель Завершанскай царквы айцец Аляксандр, які і справіў жалобную ліцію па загіблых.
Далей удзельнікі пахода пехатой рушылі у бок вёскі Агдэмер. Там на вясковых могілках наведалі вайсковае пахаванне жаўнераў перыяду Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Аб тым, што у гэтых мясцінах адбывалася у перыяд з 1914 па 1920гг. распавядаў прысутным дырэктар музея Сяргей Гранік.
Наступным аб’ектам які наведалі падлеткі быў рубеж абароны рускіх жаўнераў які быў створаны тут ва урочышчы “Губа” у жніўні 1915г. Адметна, што парослыя лесам акопы добра захаваліся, што для нашага часу вякая рэдкасць якая павінна мець статус гістарычнага месца.
У гэтым урочышчы падлеткі разбілі свой лагер запалілі вогнішча і пачалі рыхтавацца да начлегу.
З самага ранку Цімафей Клімчук і Максім Родзька правялі з хлопцамі заняткі па асновах турызму і выжыванні у цяжкіх умовах надвор’я.
Вось такі цікавы паход-экспедыцыю для падлеткаў арганізавалі і правялі кіраўнік клубу “Перасвет” Цімафей Клімчук і супрацоўнікі музея Сяргей Гранік і Максім Родзька.
фота Максіма Родзька
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook