Падарожжа па наваколлях вёскі Заверша 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Падарожжа па наваколлях вёскі Заверша

Автор: Янка Лявончык
Дата: 2013-10-07
Просмотров: 3450

Чарговую экспедыцыю з мэтай вывучэння гістарычных аб’ектаў наваколляў вёскі Заверша правялі супрацоўнікі Ваенна-гістарычнага музея. Падчас падарожжа быў арганізаваны збор экспанатаў для папаўнення фондаў музея, а таксама пошукавая праца з мэтай ушанавання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.

Перад падарожжам навуковы супрацоўнік музея Алег Ясковіч азнаёміўся з літаратурай, прысвечанай мясцінам, праз якія неабходна было прайсці разам з дырэктарам музея Сяргеям Гранікам. Высветлілася, што ў раёне вёскі Мікіцк знаходзіцца самая высокая кропка Драгічыншчыны і ўсяго Загародскага ўзвышша. Кропка мае адзнаку 173 метры над узроўнем мора.

Удзельнікі экспедыцыі а шостай гадзіне раніцы ўжо накіроўваліся аўтобусам да вёскі Заверша. Было яшчэ цёмна, калі аўтобус спыніўся і падарожнікі выйшлі ў Завершы, якое яшчэ толькі прачыналася. Запаліўшы ліхтарык, рушылі да помніка героям Першай сусветнай вайны, які месціцца каля школы. Яшчэ ў 2005 г. па дакументах, прадстаўленых нашым музеям, пошуковы батальён МА РБ правёў перазахаванне астанкаў салдат Русскай Арміі, якія загінулі тут у жніўні 1915 г. Брацкая магіла аказалася сярод пабудоў калгаснага двара, па гэтай прычыне і ўзнікла неабходнасць перазахавання.

Агледзеўшы помнік і тое месца, адкуль былі перазахаваны астанкі, супрацоўнікі музея рушылі ў прыцемках далей – у накірунку самай высокай кропкі мясцовасці. Неўзабаве пачало світаць.

Першай кропкай даследавання былі хутары “Казёл” (у кнізе “Памяць” Драгічынскага раёна пра іх нічога не сказана.) Тут музейшчыкі знайшлі пакінутыя на першы погляд дамы, аднак, аказалася, што ў двух з іх яшчэ жывуць людзі. Аб тым, што там быў маёнтак, сведчыла піхтавая алея і мноства старых дрэў. Адкрыццём стала знойдзеная пабудова. Гэты будынак, магчыма, быў пабудаваны ў пачатку 19 ст. і да нашага часу дайшоў у нядрэнным стане.

Далей экспедыцыя наведала мікіцкія могілкі. І там было знойдзена шмат цікавага. З правага боку ад уваходу стаяць два крыжы. Паводле надпісу на іх – гэта пахаванне загінуўшых у пачатку вайны камандзіраў Чырвонай арміі. Далей былі абследаваны пахаванні ахвяр вайны.

Добрае ўражанне на музейшчыкаў аказаў і Мікіцкі Дом фальклору. Там сабрана шмат этнаграфічных экспанатаў, якім можа пазайздросціць любы буйны музей.

Па ходу экспедыцыі яе ўдзельнікі гутарылі з людзьмі,якія і адказвалі на ўсе пытанні. Шкада толькі, што ў ваколіцах Мікіцка пакуль не пастаўлены знак з адзнакай аб самым высокім месцы Загароддзя.

Далей маршрут прайшоў праз вёску Белая. Там удалося знайсці некалькі цікавых экспанатаў. Побач з вёскай падчас Першай сусветнай вайны ішлі баі, аб чым сведчаць шматлікія акопы ў лесе ля вёскі. На заходнім ускрайку Белай пад старой хвояй стаіць крыж. Музейшчыкі гэты аб’ект сфатаграфавалі і паспрабуюць адшукаць звесткі пра тое, чаму крыж устаноўлены менавіта на гэтым месцы.

Падчас экспедыцыі было пройдзена пехатою больш за 15 км. Яе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што такія падарожжы патрэбна арганізоўваць, бо яны дазваляюць папаўняць фонды музея цікавымі экспанатамі і ўспамінамі.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки