Зосік Ніканор 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Зосік Ніканор

Автор: Аксана Варатнікова
Дата: 2017-04-29
Просмотров: 380

Экспедыцыя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора пабывала на Палессі. Па яе слядах ў Музеі старажытнабеларускай культуры закампанавалі часовую выставу, прысвечаную вывучаным з’явам народнай культуры. А ўсе пачынаецца з жывога кантакта пад назвай “экспедыцыя”.

Дзякуючы існаванню поруч помнікаў паганскіх таямнічых часоў і больш пазнейшых, ўжо вызначаных стылем ды эпохай адчуваецца смак старажытнасцяў. І цікавасць наша абгрунтавана навуковымі мэтамі: мы шукаем рэшткі старадаўняга мастацтва ва ўсіх праявах сучаснай вясковай рэчаіснасці. Гэта можа быць старэнькі рушнічок, брама ці ліштва, будынак царквы або непаўторны строй адзення. Галоўнае каб прысутнічалі традыцыя, мастацкія параметры, магчымае імя аўтара.

Пошукі радзімы мастака Ніканора Зосіка, весцы Гуркі, нечакана занялі шмат часу. Цікава, што наша маленькая Беларусь выглядае неабсяжнай прасторай у маштабах адной вескі. Як і паўсюдна перамяжаюцца пласты культур розных часоў і, нават цівілізацый. Пачынаецца з ядра вескі, старадаўняга Заказелля, дзе да гэтага часу сіратуе капліца, фамільны склеп Ажэшкаў. Бачна аднаўленне, паступова расце аграгарадок, навацыя для Беларусі. Ў другім баку, на адгалінаванні, вядомым як Гурка, жывуць ветлівыя людзі. Яны ахвотна разважаюць пра свае жыцце, маладосць. Успамінаюць. З болем кажуць і паказваюць месцы, дзе раней стаялі дамы. Зараз шмат зносяць. Знікае гэта веска - у будучым развівацца будзе новы паселак. Людзі кажуць, што тутэйшае кіраўніцтва часам цікавіцца старадаўняй культурай, калісці нават збіралі прадметы этнаграфічнай спадчыны. Сустрэлася нам і кіраўнік клуба, яна таксама збірала “старыя рэчы”. Для нас гэта музейныя экспанаты, для іх бацькоўская маемасць. Пра прыгажосць гэтай палескай мясціны гавораць пышныя палісады перад вокнамі дамоў, шматлікія кветкі, дрэвы у дварах, буслы. Такіх, якія маляваў Зосік, мастак і рамантык. Чалавек са сціплай фактаграфіяй жыцця (нарадзіўся, працаваў, трапіў ў турму, зноў працаваў, памер). І пакінуў сваіх прыгожых дзетак - карціны. Канор - так завуць мастака ў родных мясцінах: па-мясцовай звычцы даваць мянушкі, нечакана яго празвалі на французскі манер. Ніканор даўно памер, ў 1981 годзе, але ў кожнай хаце за малым выключэннем, ёсць ягоныя карціны. Тое-сёе мы бралі ў дамах з гарышча. Мастацтва яго карцін і маляванак жыве. Здіўляе працаздольнасць, ўсюды яго творы - можа таму, што ў бацькоўскай шматдзетнай сям'і (дзяцей было шасцёра) праца была ўсім. І мерай выжывання і святам. Не ведаю як, але сваей творчасцю ён гэта данес аж да нас. Дзіўна, але высвятляецца, што яго творчасць людзі шануюць, хочуць, каб дома была часцінка гэтай намаляванай ім рэчаіснасці. Апісанні не скажуць усяго, трэба бачыць. Мы пабачылі. Куст бэзу за вакном хаты, зафіксаваны мастаком, станавіўся нейкім новым настроем, здіўляў жывучасцю, дэманстраваў тое, што было дано толькі Канору. Сакавітыя ружы, лісце падобнае на экзатычны кактус і галінкі бэзу, фрукты, і букеты, букеты…. Яны такія свежыя, створаныя майстрам каб упрыгожваць інтэр’ер, асвятляць яго, рабіць фарбаваю пляму.

Канор бачыў свой штучны свет праз колеры. Гэта найпросты шлях для самавука: астанавіць імгненне і зафіксаваць загадкавыя спалучэнні і зрокавыя адценні. Колер набывае самастойнае значэнне. У Каноравых карцінках фарба выступае як праява адносінаў да асяроддзя, з яркасцю усіх складаючых спектра. Мала сустракаецца белы. Белым зроблена толькі размалёўка тулава вазы з дэкорам ў адным творы з букетам. Хочацца, каб усе убачылі ў ім майстра колеру - ён будуе каляровы цень на вадзе, купы незвычайных кветак у фіялетавай гаме, на беразе пруда, мадэлюе лісце бэзу непаўторна і ўдала па аб’ёму. З дапамогай колеру ён робіць акцэнты і не клапоціцца пра эфекты. Яны ствараюцца самі па сабе. Перш за ўсе кампазіцыйныя “фішкі”- суадносенне рэальных і фантазійных раслін, гародніны. Аб’ем і ствараецца ў выніку таго, як умела ўжываецца прыём кантрасту, з парушэння канону і вынікае творчая манера Ніканора Зосіка. У ім мабыць адначасова жыў і ганчар і шклароб, таму што пасудзіны, банкі для кветак, збаны намаляваныя Зосікам вычурнай, непаўторнай формы. І такія аб‘ёмы зрабіў бы, каб змог. Але зрабіў як есць на карцінках. І гэтыя неіснуючыя формы жывуць ў хатах і прымаюцца людзьмі. Упрыгожваюць сцены. Дзіўна!

Уся паверхня твораў замалевана. Тэма іх-гэта блізкія і панятныя простаму гледачу рэчы з сада, дома, гароду. Есць экзатычныя фрукты-арбузы, дыні, грэцкі арэх…Пры тым размеркаванне прасторы даецца яму з сапраўдным адчуваннем глыбіні. Вельмі кідаюцца ў вочы мініятурныя дэталі – тое, што ў мастацтвазнаўстве прынята называцць стафаж. Мы бачым несуразмерна маленькія дамы, фантастычныя кветкі, на паземе яго жывапісу. Так рабілі мастакі сярэднявечча. Адкуль гэтая повязь са светам старажытных твораў – загадка ягонага мастацтва. Жаданне размясціць шмат чаго, уціснуць у маленькую прастору ўвесь агромністы мір аднаго чалавека. Чоткі, амаль схематычны малюнак фруктаў дэманструе танюткую повязь с народным мастацтвам, бо гэтая яркая дэкаратыўнасць і есць яго галоўная прыкмета. Партрэт жанчыны проста зіхаціць фарбамі: энергетыка колераў неверагодная. Буяе навакольная прырода, сланечнікі. Мабыць той, хто яго навучыў маляванню на продаж, “на кірмаш”, сам не вучыўся. Мы можам толькі дапусціць, што гэта быў нейкі “мастак”-самавук, бо сярод зосікавых карцінак ёсць папулярны на той час ідылічныя сюжэты з намалеваннымі прудом з лебедямі і парнымі качкамі, пальмамі. Выкананы з нейкім паўдневым, райскім пачуццем.

Аднойчы, як кажуць, яму прынеслі паштоўку з выглядам вуліцы, пастаральнага дамка і шчаслівага выгляду вяскоўцаў. Ен зрабіў па-свойму, невыразна правільна. Ен зрабіў проста паштоўку вялікага памеру на дадзены узор. Такіх ня-твораў у Зосіка мала.

На адным творы жаночая постаць. Хоць фігура жанчыны не выверана анатамічна – больш падобна на ляльку, яна захавалася і ўвайшла ў пасмертную “галерэю”, яна непаўторна і унікальна як праява яго, каноравага жывапісу. Унікальна сваім размяшчэннем у хатах – побач з ручнікамі, побытовымі палескімі рэчамі. Творы належаць вяскоўцам, ствараюць іх духоўны паўсядзенны свет. Такім чынам, ён, Канор, і па смерці спрыяе эстэтычнаму выгляду вескі, І, несумненна, рэчы, выйшаўшы з-пад яго рук з’яўляюцца ТВОРАМІ. Твор інсіту, які па-за межамі афіцыйнага мастацтва, цікавы адлюстраваннем свайго асяроддзя, тым месцам, что вымушае мастака стаць самім сабой, сказаць ў жыцці галоўнае, зафіксаваці імгненне свайго адчуванне цуду і данесці яго да людзей.

Мастак Ніканор Зосік не меў працы – маляванне проста было яго заробкам, з часам стала прафесіяй. Любіў жыццё: разглядаў кветкі, даіў кароўку, прамадушна гаварыў, што было ў думках. Быў самім сабой. А зараз людзі ўбачылі, што творчасць гэтага чалавека з'яўляецца дэманстрацыяй свайго, унутранага свету, сакавітага, наіўнага і непаўторнага, палескага. Можаце назваць гэта працай для народа.

І высветлілася, што для яго, Зосіка, мастацтва - адна з найвышэйшых формаў існавання, таго, што дае жыцце пасля смерці. “Сонечныя зайчыкі” - так хочацца акрэсліць ягоныя мажорныя і радасныя працы. Яны так і засталіся ў памяці вяскоўцаў як “Каноравы карцінкі”. Для Беларусі імя мастака - адкрыцце. І гэта даказана выставай, якая прайшла ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору у 2008 годзе.


Аксана Варатнікова

P.S. Згодна вынікаў новай вандроўцы нашага сябра музею, журналіста Леаніда Качанкі на радзіму, Зосік трымаў дома партрэт невядомага Верагодна, напісаны прафесійнай рукой. Гэта і ёсць ягоны паплечнік па адсідцы, а мо нехта (падпісана БЯ 1953) падараваў свой аўтапартрэт, невыпадкова мастак – мастаку з нагоды вучнёўства. Лёня Качанка бачыў гэты партрэт ў хаце Ніканора, калі бываў ў яго доме ў дзяцінстве. Яшчэ было адзначана месца пахавання мастака і яго жонкі на вясковых могілках, што паміж Гуркай і Валаўлём. Сабраны новыя творы. Людзі бавяцца “каноравымі карцінкамі” і ў Гурцы, Сулічава, пабачыць можна і ў Мінску, у сховішчы Музея.

Последние материалы

Зосік Ніканор
Экспедыцыя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора пабывала на Палессі. Па яе слядах ў Музеі старажытнабеларускай культуры закампанавалі часовую выставу, прысвечаную вывучаным з’явам народнай культуры. А ўсе пачынаецца з жывога кантакта пад назвай “экспедыцыя”.
Клімчук Фёдар Данілавіч
Беларускі вучоны-лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1973). Нарадзіўся 27.2.1935 г. у в. Сіманавічы
Данилов Иван Петрович
Иван Данилов – частый гость у себя на малой родине в д. Лежитковичи Дрогичинского района Брестской области. Где бы он ни был, его всегда тянет туда, где прошло его босоногое детство и юность, опалённая войной. В 1941 г. он закончил 7 классов Липникской школы, а дальше была война, солдатом которой и был Иван Петрович.
Ступак Фёдор Клементьевич
Ступак Фёдор Клементьевич проживал в д. Сукачи Именинского сельского совета Дрогичинского района. Бывший начальник штаба отдельно действовавшего партизанского отряда им. Жданова Брестского партизанского соединения. Награждён орденами: Красной Звезды и Отечественной войны 1-й степени, медалями: «За отвагу», «За боевые заслуги», «Партизану Отечественной войны 1-й степени», «За победу над Германией» и многими юбилейными наградами.
Герасимов Михаил Иванович
В начале Великой Отечественной войны находился в составе Красной Армии на Западном фронте. В партизанах с апреля 1942 г.: командир группы, с июня 1942 г. – отряда, в апреле 1943 – марте 1944 гг. – партизанской бригады им. В. Молотова. С 1944 г. на советской и хозяйственной работе.

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 3 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 40 коп. Для остальных категорий населения - 60 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. Для остальных категорий населения - 5 руб.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com

Полезные ссылки