Прызентацыі новых кніг у бібліятэцы 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Прызентацыі новых кніг у бібліятэцы

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2019-03-01
Просмотров: 1768

Прызентацыі новых кніг у бібліятэцы

Прызентацыі новых кніг заўсёды важная падзея ў культурным жыцці нашага рэгіёну. Так здарылася, што напрыканцы лютага 2019г. у Драгічынскай цэнтральнай бібліятэцы ў адзін дзень адбылася сустрэча з аўтарамі дзьвух новых кніг, якія з’явіліся на кніжных паліцах напрыканцы 2018г. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі – супрацоўнікі бібліятэкі і Савет ветэранаў раёна ў асобе Святланы Магілянчык.

Першая кніга:“Галасы вёсак якія знікаюць”, аўтарамі якой з’яўляюцца ўражэнцы нашага раёну Людміла Карнеева, Аляксандр і Ларыса Быцко. Кніга пабачыла свет у 2018г. у Брэсцкім выдавецтве “Паліграфіка”, тыражом 220 экз. Кніга выдавалась у рамках праграмы (праекту): “Месца сустрэчы: дыялог”, які фінансуе германскі фонд “Памяць, адказнасць, будучыня”. Арганізатарам праграммы ў Беларусі з’яўляецца Міжнароднае грамадзкае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”. Аўтарамі і выканаўцамі праекта з’яўляецца Грамадскае аб’яднанне аматараў мастацтваў рэгіёну “Белавежская пушча” і Брэстчыны “Тур”. Кіравала ажыццяўленнем праекту Людміла Карнеева. Рэгіёнам для ажыцяўлення праграмы сталі вёскі Драгічынскага раёна: Сорацні, Дробаты, Вавулічы, Гутава і Агдэмер.

На прызентацыю прыйшлі не толькі ветэраны, але шмат моладзі і нават прыехалі госці з Брэсту і Пінску.

Аўтары праекта распавялі пра тое, як працавалі над кнігай, з якімі праблемамі сутыкаліся і як іх вырашалі. Цікава, што данная кніга змяшчае ўспаміны жыхароў запісаныя на мясцовай гаворцы і іх фота.

Суправаджалася мерапрыемства жаночым этнаграфічным ансамблям вёскі Вавулічы ў якім былі і тыя, хто папаў на старонкі кнігі.

Другая кніга“Жыццё працягваецца” не менш цікавая у гісторыка-этнаграфічным сэнсе аўтаркай якой з’яўляецца былая настаўніца Салаўскай школы Зінаіда Сяргейчык. У сваёй кніжцы Зінаіда Георгіяўна распавядае аб гісторыі сваёй сям’і і тым фальклоры які існаваў у часы яе маладосці у вёсцы Салава.

Аўтарка – ветэран педагагічнай працы расказала прысутным як вяла працу над кнігай і пра тое, хто яе натхніў на напісанне кнігі.

Па словах Зінаіды Сяргейчык, яна пачала працу над новай кнігай гісторыі вёскі Салава.

Вось такое цікавае і даволі рэдкае мерапрыемсятва адбылося напрыканцы лютага у раённай бібліятэцы з удзелам ветэранаў і моладзі.

Удзельнікі мерапрыемства былі уганараваны кнігамі з пажаданнямі аўтараў.

Сяргей Крушына

фота аўтара.

Последние материалы

Дрогичинская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов
История ветеранской организации в Дрогичинском районе начинается 6 февраля 1987 года, когда в связи с предложением ветеранов Великой Отечественной войны, инвалидов, узников фашистских концлагерей, семей погибших воинов и партизан на районной учредительной конференции был избран объединенный Совет ветеранов. Первым председателем совета был избран ветеран Великой Отечественной войны Патолятов Владимир Иванович. Уже в 1987 году в Дрогичинском районе было создано 44 первичных ветеранских организаций
Нужный разговор о главном
Дрогичинскую районную организацию ОО «БСО» уже более 2-х лет возглавляет подполковник запаса внутренней службы Анатолий Грицук, в прошлом заместитель начальника Дрогичинского районного отдела по ЧС, сейчас главный специалист Дрогичинского РВК по работе с офицерским составом
Подвели итоги года «малой Родины»
Традиционно в конце декабря ветеранская организация Дрогичинского района подводит итоги работы уходящего года. На этот раз Пленум ветеранского актива проводился в актовом зале Дрогичинской школе искусств. В его работе принимала участие начальник управления по труду, занятости и социальной защите населения Дрогичитнского РИК Елена Романюк.
Прызентацыі новых кніг у бібліятэцы
Прызентацыі новых кніг заўсёды важная падзея ў культурным жыцці нашага рэгіёну. Так здарылася, што напрыканцы лютага 2019г. у Драгічынскай цэнтральнай бібліятэцы ў адзін дзень адбылася сустрэча з аўтарамі дзьвух новых кніг, якія з’явіліся на кніжных паліцах напрыканцы 2018г.
Тёплая и праздничная встреча ветеранов
Стало хорошей традицией для ветеранского актива Дрогичинского района проводить встречу в канун международного женского Дня 8-е Марта. На этот раз ветераны собрались в конференц-зале центральной районной библиотеки, чтобы посмотреть праздничную программу, которую для них подготовили библиотекари.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Полезные ссылки