Шляхамі вызвалення 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Шляхамі вызвалення

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2017-07-22
Просмотров: 3004

Напярэдадні 73-й гадавіны вызвалення Драгічынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Ваенна-гістарычны музей імя Д. Удовікава сумесна з вучнямі Імянінскай сярэдняй школы, актыўнымі членамі гуртка «краязнаўцы», якім кіруе настаўніца Наталля Гірш, здзейснілі падарожжа па родным краі. Прысвечана яно было гадавіне вызвалення іх роднай вёскі Імянін ад фашыстаў.

Гэтым разам у паход вырашана было паехаць на веласіпедах. Ранкам ля школы сабралась 7 актыўных гурткоўцаў, да якіх прымкнуў дырэктар музея Сяргей Гранік. Падарожжа па месцах баявой славы 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі пачалося.

Першы прыпынак зрабілі ў в. Мосткі. Там ля храма сустрэлі іерэя айца Іаана Бычыка – настаяцеля храма Свяціцеля патрыярха Ціхана, які расказаў юным падарожнікам аб гісторыі царквы і благаславіў іх на добрыя справы.

Праз некаторы час група выйшла на вадараздзел рэк басейнаў Чорнага і Балтыйскага мора і спынілася на Маркавічкам канале, які з’яўляецца прытокам рачулкі Ласінка. Аб гісторыі боя 17 ліпеня 1944г. на гэтым месцы байцоў 447-га палка з аккупантамі і расказаў школьнікам дырэктар музея Сяргей Гранік. Па яго расказу, менавіта тут нашы папалі пад абстрэл нямецкіх самаходных пушак, якія білі па наступаючым часцям Чырвонай Арміі з ваколіцы вёски Мосткі.

У хуткім часе веласіпедысты-турысты дабраліся да вёскі Ставок Бярозаўскага раёна і выехалі на трасу Р84 Драгічын – Бяроза. Але праехаўшы па трасе не больш за 2 км павярнулі у бок вёскі Міхалінак, дзе ў час вызвалення гераічна ваявалі байцы 67-га стралковага палка, які наступаў у накірунку г. Бяроза з боку вёскі Маркавічы і трапіў пад моцны кулямётна-мінамётны абстрэл фашыстаў.

У хуткім часе па лясной дарозе турыстычная группа выехала на ўскраек вёскі Маркавічы, дзе наведала магілу загінуўшага ў Афганистане Яўгена Сушко і пабывала ў гасцях у яго маці Сафіі Міхайлаўны. Гэтая мужная жанчына вельмі ўзрадавалася гасцям і з задавальненнем пагутарыла з імі на лаўцы ў двары сваёй сядзібы.

На начлег кружкоўцы спыніліся на беразе возера Жабер. У хуткім часе былі ўстаноўлены тры палаткі, і пасля водных працэдур дзеці распачалі гадаваць вячэру. Усё было вельмі цудоўна, а ежа смачная.

Доўга дзеці бавілі час ля кастра. Размовам пра жыццё не было канца.

Раніцай са злоўленнай рыбы была прыгатавана уха.

Далей, пасля абеду, падарожнікі наведалі вёску Хомск. Там пабывалі ў гасцях у былога партызана атрада імя Я. Макарэвіча Мікалая Галаха. Стары партызан расказаў моладзі многа цікавага аб мінулай вайне і тым, як загінуў у баі яго камандзір Яўген Макарэвіч. Але Мікалай Якаўлевіч многа цікавага распавёў і аб тым, як карнікі 16 жніўня 1941г. знішчылі яўрэяў Хомска. Прайшло столькі гадоў, а той жах усё не дае пакою старому салдату.

Наведаўшы пахаванні часоў вайны ў Хомску, падарожнікі рушылі праз вёску Нямержа і Аляксеевічы ў свае родныя Імяніны. За два дні на веласіпедах юныя краязнаўцы праехалі каля 100 км. А гэта ўжо дастойны вынік.

Хацелася, каб падарожжа на веласіпедах праходзілі і ў іншых школах. Для гэтага павінна быць жаданне кіраўніка гуртка і тых, хто яго наведвае.

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Каникулы с пользой: Знакомство с историей родного края
Летние каникулы – это не только время для игр и забав, но и отличная возможность расширить кругозор и узнать больше о своей малой родине. Ребята, отдыхающие в детских оздоровительных лагерях, активно использовали эту возможность, посещая «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова».
От Дрогичина до Берлина
Война…Много о ней можно смотреть фильмов, слушать рассказов, читать статей, но по- настоящему понять и прочувствовать, что такое война, может только тот, кто воевал, кому, как говорят, довелось не однажды смотреть смерти в глаза.
Закозель и каплица Ожешко: исторические сокровища Дрогичинского района глазами велотуристов
Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова, как и многие другие учреждения культуры, активно участвует в мероприятиях в рамках месяца историко-культурного туризма, предлагая тематические экскурсии и выставки, раскрывающие малоизвестные страницы истории.
Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки