Спадчына уніятаў (Ordo Sancti Basilii Magni) 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Спадчына уніятаў (Ordo Sancti Basilii Magni)

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2018-12-21
Просмотров: 4315

Драгічынскаму раёну несумненна пашанцавала ў тым сэнсе, што ён мае непасрэднае дачыненне да гісторыі Уніяцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі.

На нашай зямлі ў маёнтку Пярковічы нарадзіўся Кірыла Цярлецкі (…? – май 1607г.), знакаміты беларускі царкоўны і дзяржаўны дзеяч. Займаў шэраг высокіх пасад у праваслаўнай царкве Рэчы Паспалітай. У 1589г. атрымаў ад Канстанцінопальскага патрыярха Іераміі сан патрыяршага экзарха (фармальна намесніка), што было ўпершыню ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

У 1590 гадах Цярлецкі становіцца адным з ініцыятараў уніі праваслаўнай і каталіцкай царквы, якая была заключана ў 1596г.

Памёр Кірыла Цярлецкі ў Луцку, дзе ў тастаментах і прасіў сябе пахаваць, але з-за маёмаснага канфлікту з Луцкай кафедрай брат епіскапа - Яраш, перавёз яго цела і пахаваў у драўлянай царкве ў Пярковічах (цяпер Драгічынскі р-н). У 1805 годзе мясцовыя землеўласнікі Віславухі замест драўлянай царквы пабудавалі мураваную (цяпер Свята-Успенская), дзе былі прадугледжаны асобныя крыпты для роду Віславухаў і для Цярлецкага. Рэшткі епіскапа захоўваліся ў крыпце да 1970-х гадоў, надмагілле станам на 2018 год знаходзіцца ў Мінску.

Вось надмагілле Кірылы Цярлецкага (1600-х гг.) з в.Пярковічы (Драгічынскага р-на), цяпер захоўваецца ў Мінску.

Штож уяўляла сабой уніяцкая царква на Беларусі (1596-1839гг.)?

Гэта аб’яднанне праваслаўнай царквы на Беларусі і ва Украіне з рымска-каталіцкай царквой. На ўмовах падпарадкавання рымскаму Папе і прыняцця каталіцкай дагматыкі пры захаванні праваслаўнай абраднасці.

Дык вось цэнтрам уніяцтва на тэрыторыі ВКЛ становіцца Тараканскі-манастыр. Фундатарам будаўніцтва гэтага манастыра у 1517г. была Агаф’я Пясачынская. У 18-ст. магнат Ляон Кішка стварае ў Таракані базіліянскі манастыр, побач з якім Гэдэон Дашкевіч, біскуп Пінска-Тураўскі будуе касцёл.

У Тараканскім манастыры на працягу 17-18ст. часцей за ўсё праводзіліся кангрэгацыі ўсяго Базіліянскага ордэна. З 1730г. тут пастаянна размяшчалася рэзідэнцыя генерала літоўскай правінцыі і гэтага ордэна. Пасля паўстання 1831г., калі біскупам літоўскай уніяцкай епархіі стаў ў 1833г. Іосіф Сямашка, пачалося ганенне на ўніятаў і перавод уніяцкіх храмаў ў праваслаўныя. Тараканскі манастыр ў 1836-1846гг. быў месцам ссылкі для уніяцкіх святароў, якія выступалі супраць далучэння да праваслаўя. Пасля забароны уніяцкай царквы, манастыр у Тараканях перастаў быць цэнтрам літоўскай епархіі.

Пад час уніяцтва на тэррыторыі Драгічыншчыны існавалі толькі уніяцкія цэрквы. Шмат якія з іх захаваліся да нашага часу як помнікі архітэктуры драўлянага дойлідства. Аб тых часах напамінаюць у шмат якіх нашых, цяпер ужо праваслаўных храмах культавыя рэчы. Гэта ў першую чаргу іконы, царкоўныя кнігі, дакументы і шмат што іншае. Некаторыя старадаўнія рэчы нашаму музею ўдалось адшукаць і сфатаграфаваць. Але ж іх патрэбна рэстаўрыраваць. Шкада, што на тэррыторыі былога Тараканскага манастыра няма музея, а яго нам так не хапае. Гэта на мой погляд быў бы аб’ект які без сумневу наведвалі б турысты не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.

А цяпер глядзіце на тую спадчыну якая захавалася ад уніятаў.

Уніяцкія абразы захаваліся ў Свята-Успенскай царквы в. Ласінцы (Драгічынскага р-на)

Рэшткі і фота перыяду ІІ Рэчы Паспалітай манастыра Базыльянскага Ордэна в. Таракань (цяпер в. Імянін Драгічынскага р-на), а таксама уніяцкія абразы з царквы в. імянін.

Сяргей Крушына

фото Максім Родзька

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Весенние каникулы: маршрут в музей!!!
Вот и подошла к концу пора весенних каникул у школьников, впереди последний шаг – четвёртая четверть, и вот ещё один учебный год позади. Каждому ребёнку в этот период хочется отдохнуть, отвлечься от учебного процесса, заняться своими делами. А что если совместить приятное с полезным и прийти в музей? Многие именно так и сделали, посетив филиал «Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова» в период с 22 по 29 марта.
Огонь войны, память поколений: ко Дню сожженных деревень
22 марта ежегодно мы вспоминаем о сотнях белорусских деревень, которые были стерты с лица земли немецко-фашистскими захватчиками.Эти страшные дни оставили неизгладимый след в истории нашего народа, принеся неисчислимые страдания и боль многим семьям. Память о тех, кто потерял свои дома, своих близких, живет в наших сердцах и передается из поколения в поколение.
Февраль, февраль - солдатский месяц…
Февраль. В нашей стране он полон событий и праздничных традиций. Многие даты связаны со страшным словом «война», беспощадным и жестоким. Одна из них - 15 февраля, в которой переплелись глубокая скорбь и безграничная гордость.
Ещё одно имя из партизанской летописи …
На стенде «Его именем назван музей» есть групповое послевоенное фото Д.К. Удовикова с боевыми товарищами. На одном из них –Кирьянов Александр Евдокимович.
Акция «Музей открыт для Вас»
В рамках доброй новогодней инициативы – благотворительной акции «От всей души» – филиал «Военно-исторический музей» с радостью распахнул свои двери для граждан старшего возраста.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки