Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў. Добра пра гэта сказаў паэт:
Жить без пищи можно сутки,
Можно больше, но порой
На войне одной минутки
Не прожить без прибаутки,
Шутки самой немудрой.
Гумар на вайне стаў яшчэ адным сведчаннем неабарымай духоўнай сілы ўсяго народа, яго жыццястойкасці. Ён быў свайго роду дадатковай зброяй.
Нельга не сказаць некалькі слоў і пра партызанскую сатыру. У перыяд вайны яна поўнасцю адпавядала часу. Па ўзору газет “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка” на акупаванай ворагам тэрыторыі выдаваліся сатырычныя лісткі і газеты.
Некалькі арыгінальных экзепляраў такіх выданняў ваенных часоў прадстаўлены на экспрэс-выставе да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Ваенна-гістарычным музеі ім.Д.К.Удовікава.
У сатырычных творах партызанскага друку хутка занялі сваё пачэснае месца прыказкі і прымаўкі.Вось некалькі прыкладаў:
“Смялей ідзі ў бой- Радзіма за табой”,”Жорсткая будзе фашыстам расплата за кожнага брата”, “Не мялі языком, а калі штыком”, “Малая граната ды многа толку” і інш.
У частушках сцвярджалася ўпэўненасць у нашу перамогу:
Заспявайце, хлопцы , песню
Самую вясёлую,
Як мы фрыцаў частавалі
Куляю свінцоваю.
Не дадзім мы немцу сала,
А дадзім яму свінец.
К бою ўся краіна ўстала-
Будзе Гітлеру канец.
Заклік партызан да помсты ўспрымаўся народам як справядлівае слова.Пры гэтым кожны разумеў, што справа ідзе не аб расавай нецярпімасці да немцаў, а аб знішчэнні варожай фашысцкай ідэалогіі ва ўсіх яе праявах.
К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!
Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.
Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)
Телефон: (801644) 7 14 22
Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.
Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.
E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook