Этнакультурная каштоўнасць 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Этнакультурная каштоўнасць

Автор: Сяргей Гранік
Дата: 2014-01-26
Просмотров: 2679

Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны павінны надзяляцца вялікай увагай. Менавіта яны вызначаюць унікальнасць раёна і спрыяюць развіццю турызму. У нашым раёне на сённяшні дзень да помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны аднесена больш за 50 аб’ектаў. Гэта ў асноўным цэрквы і вайсковыя пахаванні. Але ахоўваць неабходна не толькі тое, да чаго можна дакрануцца. Песні, абрады і мясцовыя традыцыі падчас з’яўляюцца найбольш каштоўнымі. Яны забываюцца і паміраюць разам са сваімі носьбітамі. На жаль, да нядаўняга часу ў нас не было ніводнага аб’екта, які можна было назваць духоўнай, ці нематэрыяльнай, спадчынай. Цяпер ён з’явіўся!

22 студзеня ў Мінску адбылося паседжанне Рэспубліканскай навуковай Рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. На паседжанне Драгічынскі раён вынес пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці унікальнаму мясцоваму абраду “Стрылка”, які да нашага часу захаваўся ў вёсцы Бездзеж.

Сутнасць гэтага абрадавага карагода заключаецца ў тым, што ў першы дзень Вялікадня, пасля вялікоднай вячэрняй службы ў царкве, калі ўсе прыхаджане абыходзяць хрэсным ходам Свята-Троіцкі храм. Затым мясцовы бацюшка акрапляе святой вадой удзельнікаў дзейства і бласлаўляе іх на ваджэнне “Стрылкі”. Тады “Завадатар”(замужняя жанчына) ставіць “зырнятка” (маленькіх дзетак) у выглядзе трохкутніка. Дзеці стаяць на месцы, а астатнія ўдзельнікі абраду злучаюць рукі ўнізе і пачынаюць рухацца па сонцу, агінаючы “зярнятак” у выглядзе падковы і выконваюць карагодную песню:

“Ты лэты, лэты, Стрілка, по горам і по долынам…” На апошнім слупку рукі першага і апошняга ўдзельнікаў карагоду разлучаюцца і ўдзельнікі разбіраюць “зярняткі”.

Значны ўнёсак у даследаванне і прадстаўленне абрада на разгляд навуковай Рады належыць загадчыку метдычнага кабінета Аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Марыі Крук. За гэта шчыра яе дзякуем, а ўсіх жыхароў Бездзежа віншуем!

Комментарии к статье

К данной статье еще никто не оставил свой комментарий. Ваш комментарий может стать первым!

Последние новости

Аб партызанскім гумары…
Вайна была суровым, трагічным выпрабаваннем для ўсяго народа. І здавалася б, да якіх там жартаў, гумару, анекдотаў, прыпевак, калі ўвесь час побач была смерць, лілася кроў, гінулі людзі, стагналі параненыя...але калі выдавалася рэдкая cвабодная хвілінка, калі сціхалі прылады і наступала зацішша, - пацешная рэпліка, трапная вастрыня або байка гучала зноў.
Майский калейдоскоп
С целью приобщения к истории родного края для воспитанников старших групп детских садов были проведены экскурсии. Экспозиция помогла понять и увидеть тяжёлое время в годы Великой Отечественной войны, узнать интересные истории об отдельных экспонатах музея. Дети с любопытством рассматривали представленные предметы, задавали вопросы и активно участвовали в беседе. Воспитанники остались в восторге от посещения музея.
Один день из жизни музея
В первой половине дня в рамках районного праздника "Салют, пионерия" сотрудники музея приняли участие с передвижной мини-выставкой «Тайны солдатского вещмешка», которая вызвала большой интерес у юных гостей мероприятия.
НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО
9 мая 2025 года прошло республиканское мероприятие "НИКТО НЕ ЗАБЫТ, НИЧТО НЕ ЗАБЫТО". В рамках ежегодной акции музей распахнул свои двери для всех, кто чтит подвиг советского народа.
История одной фотографии: Что рассказывает нам снимок 50-летней давности?
Коллекция «Фотодокументы», хранящаяся в военно-историческом музее им. Д. К. Удовикова, каждый отдельный её экспонат может рассказать очень многое. Держа в руках и рассматривая старые фото появляется желание понять, кто были, отображенные на ней люди, как они жили, что их волновало? Бывает, фотография охотно рассказывает свою захватывающую историю, а иногда приходится поднапрячься, чтобы фото "заговорило".


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы:8:00-13:00, 14:00-18:00, 8.00-13.00, 14.00-17.00 (суббота, воскресенье)

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 60 коп. Для остальных категорий населения - 80 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 5 руб. Для остальных категорий населения - 6 руб.

E-mail: dwhm@d-cult.brest.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки